Среда, 30 сентября 2020

Рэцэпты на Біс: японская страва «Тэмпура»

504

Рэцэпт ад Сяргея Лявоненкі.


— Прызнаюся, сам я гатаваў гэтую страву толькі некалькі разоў. Але вельмі люблю, калі яе гатуе мая мама Ганна Пятроўна. Дарэчы, гэты рэцэпт яна знайшла ў рамане японскага аўтара.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
гарбузовыя або кабачковыя кветкі,
алей,
сырое яйка,
сода,
мука,
пятрушка, кроп, зялёная цыбуля, часнок, чорны перац.
ПРЫГАТАВАННЕ
Узбіць яйка, дадаць дробна пасечаную зеляніну, часнок, соду і муку. Дадаць цёплую ваду (каля 40 градусаў). Кляр павінен атрымацца па гушчыні, як смятана.
Кветкі абмакваць у кляр і смажыць у вялікай колькасці алею да залацістай скарыначкі.
Смачна есці!