Понедельник, 13 июля 2020

Рэцэпты на Біс: свініна ў бруснічным соусе

496

Увесь сакавік гатуюць нашы мужчыны!
Рэцэпт ад рэжысёра Палаца культуры Алега Строка.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
свініна — 2 кг,
часнок — 2 галоўкі,
зерне гарчыцы — 80 г,
таматная паста —
3-4 ст.лыжкі,
соевы соус — 100 мл,
брусніцы або бруснічнае варэнне — 100 мл.

ПРЫГАТАВАННЕ
Мяса прамыйце і абсушыце. Пачысціце часнок, кожны зубчык можна разрэзаць напалову. Мяса трэба нашпігаваць часнаком з усіх бакоў, нацерці таматнай пастай і замарынаваць на 2-3 гадзіны ў соевым соусе. Я гатую без солі, але вы можаце дадаць яе на свой смак.
Мяса завярніце ў фольгу і адпраўце ў духоўку, разагрэтую да 200 градусаў, на 40-50 мінут.
Пасыпаныя цукрам ягады брусніц ператрыце ў пюрэ. Змяшайце ягадную кашыцу і зерне гарчыцы. Дастаньце мяса з духоўкі, разгарніце фольгу і добра змажце атрыманым бруснічным соусам, пасля гэтага пастаўце ў духоўку яшчэ на 10-15 мінут.

Смачна есці!