Четверг, 2 апреля 2020

В библиотеке состоится презентация книги воспоминаний «1060 дней в тылу врага»

178

Пад такой назвай выйшла ў свет кніга ўспамінаў нашага земляка Вікенція Іванавіча Рыгіна, які ў першы ж дзень вайны ўступіў у бой з фашысцкімі захопнікамі і не выпускаў з рук зброі да самага вызвалення Пружаншчыны.

Змагаючыся ў створаным ім партызанскім атрадзе, а пазней у атрадзе “Савецкая Беларусь”, які вырас у брыгаду імя Панамарэнкі, Вікенцій Іванавіч прайшоў баявы шлях ад камандзіра групы да намесніка начальніка штаба гэтай партызанскай брыгады.
У сваёй кнізе Вікенцій Іванавіч распавядае аб баявой дзейнасці партызанскага атрада, быце партызан, іх барацьбе са здраднікамі, мясцовымі паліцаямі і іх прыхвастнямі, усхваляе гераічны подзвіг мясцовых хлопцаў і дзяўчат, якія самааддана, не шкадуючы свайго жыцця, змагаліся з ворагам.
Кніга лёгка чытаецца, паколькі напісана простай і зразумелай мовай чалавека, які не па чутках ведаў пра партызанскі рух. У выданні прыводзіцца шмат імёнаў і прозвішчаў рэальных удзельнікаў тых далёкіх падзей і апісанні іх подзвігаў. Успаміны дапоўнены фатаграфіямі партызан і спісамі асабовага складу кіраўніцтва брыгады і партызанскага атрада “Савецкая Беларусь”, знойдзенымі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
На жаль, ні сам аўтар, ні многія ветэраны не дачакаліся публікацыі гэтых успамінаў пра сваю баявую маладосць. З-за чыноўніцкіх затрымак больш за 40 гадоў кніга не магла прабіцца да свайго чытача. Але праўда ўсё роўна перамагла. Радзіма павінна заўсёды памятаць сваіх герояў.
Віталь Неліхаў, краязнаўца.

Прэзентацыя кнігі
“1060 дзён у тыле ворага”
адбудзецца ў нядзелю,
15 сакавіка, у 12.30 гадзін у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Запрашаем!