Вторник, 26 мая 2020

В Брестской области 19 человек находятся под медицинским наблюдением с целью исключения СOVID-19

761


Па стане на 13 сакавіка ў інфекцыйных аддзяленнях арганізацый аховы здароўя вобласці знаходзілася 19 чалавек пад медыцынскім назіраннем з мэтай выключення каранавіруснай інфекцыі СOVID-19. З іх 4 вадзіцелі велікагрузаў, якія былі ў Італіі Гэтыя людзі прыбылі на тэрыторыю вобласці з эпіднеспрыяльных краін па каранавіруснай інфекцыі, і ў іх меліся ці з’явіліся падчас медназірання прыкметы вострай рэспіраторнай інфекцыі. Усе яны шпіталізаваны ў інфекцыйныя аддзяленні ў боксы, палаты УАЗ «Брэсцкая абласная клінічная бальніца» з мэтай мінімізацыі распаўсюджання інфекцыі.
У аптэках Брэсцкага РУП «Фармацыя», абласным аптэчным складзе забяспечана наяўнасць масак санітарна-гігіенічных, антысептыкаў, дэзсродкаў, сурвэтак, а таксама лекавых сродкаў для прафілактыкі і лячэння сезонных прастудных захворванняў, ВРВІ (па асобных пазіцыях запас складае ў аб’ёме 3-4-месячнай патрэбы) і інш.
Працягваецца праца па арганізацыі аператыўных паставак шматразовых марлевых масак для дзяржаўных аптэк Брэсцкага рэгіёна айчыннымі вытворцамі. У сакавіку 2020 года на абласны аптэчны склад маскі медыцынскія паступаюць штодня і далей размяркоўваюцца па аптэках вобласці.


Прыняты меры па ўзмацненні санітарна-каранціннага кантролю ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу. Арганізаваны забор біялагічнага матэрыялу на каранавірусную інфекцыю ў асоб, што прыбываюць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, якія да прыбыцця знаходзіліся ў эпіднеспрыяльных краінах па каранавіруснай інфекцыі.
Усяго з 28 студзеня па 12 сакавіка санітарна-каранцінны кантроль прайшло 359 423 чалавекі, з іх у КНР знаходзілася 13 чалавек, у Італіі 879 чалавек (229 турыстаў і 650 вадзіцеляў велікагрузаў). 435 чалавек праехалі транзітам у Расійскую Федэрацыю, 307 — у іншыя вобласці Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыю Брэсцкай вобласці прыбыло 137 асоб.
Усяго на 12 сакавіка ў Брэсцкую вобласць з неспрыяльных па каранавіруснай інфекцыі краін, у тым ліку праз пункты пропуску розных абласцей, прыбыў 231 чалавек, усе абследаваны лабараторна. Па 55 завершана медыцынскае назіранне, усе здаровыя. Па 176 медназіранне працягваецца.
За 12 сакавіка ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы быў шпіталізаваны адзін чалавек, які вярнуўся з эпіднеспрыяльнай краіны, з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі.
У сувязі з хуткім пачаткам турыстычнага сезона па даручэнні старшыні аблвыканкама з 15.03.2020 будзе арганізаваны санітарна-каранцінны кантроль у аэрапорце «Брэст».
Сумесна з супрацоўнікамі медпункта аэрапорта будзе ажыццяўляцца санітарна-каранцінны кантроль асоб, якія прылятаюць з адпачынку. У наяўнасці ёсць пальчаткі, маскі, халаты, прабіркі для забору проб, антысептык. У медпункце аэрапорта ёсць усё неабходнае на выпадак выяўлення хворага (падазронага) з захворваннем, якое мае міжнароднае значэнне.

Брэсцкі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.