Четверг, 20 сентября 2018

О названиях пружанских улиц официально и не только

2 470
Прыняцце рашэння Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.04.2011 г. «Аб назве вуліц у горадзе Пружаны» выклікана неабходнасцю тэрміновага выдзялення зямельных участкаў з канкрэтнымі адрасамі для будаўніцтва жылых дамоў індывідуальнымі забудоўшчыкамі ў новым квартале забудовы «Сонечны» г. Пружаны. (Даведка: з 96 участкаў у гэтым квартале 04.05.2011 было выдзелена 60 участкаў).
На разгляд архітэктурнага савета пры Пружанскім райвыканкаме было вынесена на абмеркаванне звыш 40 назваў вуліц, з якіх былі выбраны 9 назваў і зацверджаны на пасяджэнні архітэктурнага савета 21 красавіка 2011 года, пасля чаго гэтыя прапановы былі вынесены на разгляд сесіі раённага Савета депутатаў. Дарэчы, і на сесіі рашэнне было прынята не аднагалосна, аднак болышасцю галасоў назвы вуліц былі зацверджаны.
На сённяшні дзень адсутнічаюць нарматыўныя дакументы, рэгламентуючыя парадак прысваення назваў унутрыгарадскім аб’ектам. У дадзеным выпадку пры перакладзе з рускай на беларускую мову назваў вуліц быў выкарыстаны прынцып транслітэрацыі, таму адсутнічае даслоўны пераклад.
Калі гаварыць пра назву вуліц у гонар знакамітых лю-дзей, то варта адзначыць, што гэта работа вядзецца пастаянна. У квартале забудовы «Паўднева-Заходні» вуліцам прысвоены імёны Т.Касцюшкі, Ф.Скарыны і Е.Полацкай. У новым квартале забудовы «Сонечны» адна з цэнтральных запраектаваных вуліц пакінута без назвы з мэтай у далейшым назваць яе імем знакамітага чалавека з улікам меркавання працоўных калектываў і грамадзян. А для перайменавання ўжо існуючых вуліц патрэбны важныя падставы і значныя фінансавыя затраты.
В.М.МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага  Савета дэпутатаў.
*
На сённяшні дзень у г.Пружаны каля 150 вуліц і завулкаў. Намаганнямі ўлад раёна і нашых працаўнікоў яны пастаянна добраўпарадкоўваюцца і прыгажэюць, радуюць вока гараджан і гасцей горада сваёй чысцінёй і дагледжанасцю. Прыемна ўсведамляць, што наш горад прызнаны самым чыстым горадам у рэспубліцы.
Але мне хацелася б выказацца аб назвах вуліц. Яны, пагадзіцеся, —   візітная картка любога горада і, калі хочаце, яго душа. Па назвах вуліц можна не толькі вывучаць гісторыю, але і выхоўваць наступныя пакаленні грамадзян.
Пры звароце да тапанімікі г.Пружаны звяртае на сябе увагу, што яна нясе ў асноўным адбітак савецкага часу. Назвы вуліц занадта прывязаны да ідэалагічнай складаемай аднаго гістарычнага перыяду. Пры гэтым на пальцах рукі можна пералічыць таблічкі з імёнамі славутых беларусаў, ураджэнцаў раёна, гістарычных дзеячаў дасавецкага перыяду.  Мы не знаходзім імён Францішка Карпінскага, Каэтана і Юзафа Крашэўскіх, Міхала і Паўла Баброўскіх, Станіслава Жукоўскага. А чаму назвы вуліц горада не могуць насіць імён Міколы Купрэева ці Івана Казарэза? А як рамантычна гучала б назва «вуліца Каралевы Боны» ці «вуліца Ганны Ягелонкі»! Або чаму нельга ўвекавечыць у назвах вуліц назвы спаленых у гады вайны вёсак? Як па мне, дык намнога лепей гучыць «вуліца Канстанцінаўская» (у гонар знішчанай вёскі Канстанцінава),  чым «вуліца Інтэрнацыянальная». І як шкада, што навечна будзе страчана для нашчадкаў такая старажытная назва, як Выдзерка.
Затое, як у абсалютна кожным горадзе, у нас ёсць вуліцы Леніна і Савецкая, Камсамольская і Піянерская, Кастрычніцкая і Сацыялістычная і г.д. Усім зразумела, хто такія дзеячы, як Фрунзе, Катоўскі ці Будзённы, якія ніякіх адносін на нашага горада не маюць. Увекавечана і памяць героя анекдотаў Чапаева: напэўна, ніхто б і не ведаў пра  яго  не вельмі адметную ролю ў гісторыі, калі б не міф, створаны з яго асобы з дапамогай кнігі Фурманава і фільма «Чапаеў». Або звернемся да, на мой погляд, адыёзнай асобы Сяргея Лазо, які ў часы грамадзянскай вайны вызначыўся сваёй жорсткасцю. Расійскі гісторык Андрэй Буроўскі назваў яго “мацёрым крымінальнікам і сімвалам жаху”, атрад якога праславіўся спальваннем вёсак і станіц разам з іх жыхарамі. Ну і зусім не хочацца абмяркоўваць такія назвы, як «1 Мая», «8 Сакавіка», «50 год Кастрычніка», «60 год Кастрычніка», быццам бы ў гісторыі нашай дзяржавы не было больш векапомных дат.
Я не заклікаю распачаць чарговую кампанію па  змене таблічак у эканамічна не просты час, хаця некатарыя вуліцы, лічу, рана ці позна давядзецца перайменаваць у адпаведнасці з патрабаваннямі часу.
У хуткім часе ў Мінску з’явяцца вуліцы імя мастакоў Івана Хруцкага і Пятра Сергіевіча, музычнага дзеяча Генадзя Цітовіча, пісьменнікаў Яна Баршчэўскага, Івана Навуменкі і Уладзіміра Дубоўкі. Складзены спісы тых вуліц, якім будуць вернуты ранейшыя гістарычныя назвы. Такія рашэнні прымае камісія па назвах і перанайменаванні вуліц, праспектаў і плошчаў сталіцы. Адну з вуліц вырашана назваць у гонар літоўскага мастака і кампазітара Чурлёніса. Падставай для гэтага, як ні дзіўна, паслужыла тая ака-лічнасць, што яго цешча родам з-пад Мінска.
А якія новыя імёны з’явяцца на карце г.Пружаны?
Згодна з рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 27 красавіка 2011г. №60, дзевяці новым вуліцам горада прысвоены назвы «Майская, Звездная, Светлая, Лучистая, Радужная, Янтарная, Жемчужная, Изумрудная, Дружная». Застаецца толькі здагадвацца, з якое нагоды горад «упрыгожыць» зарапад з каштоўных камянёў.
Здзіўляе, на маю думку, і недакладны пераклад гэтых назваў на беларускую мову. Лічу, што «Звездная» перакладаецца на беларускую мову як «Зоркавая», «Лучистая» — «Праменная». І калі назвы «Радужная» і «Янтарная» дапушчальна пісаць у такім варыянце і на беларускай мове, то ўсе ж такі дакладней было б напісаць «Вясёлкавая» і «Бурштынавая». Дарэчы, ужо працяглы час у горадзе на адной з вуліц красуецца шыльда з назвай «Завадская», але такога слова няма ні ў рускай, ні ў беларускай мовах.
Назва вуліц — сёння не самая актуальная тэма. Зараз грамадства турбуюць эканамічныя праблемы, але чалавек  і адрозніваецца ад бязмоўных і бяспамятных істот тым, што жыве не толькі матэрыяльнымі катэгорыямі.
Мікалай ЗАМКОВІЧ,  жыхар г.Пружаны.

  • Мiкола Рахуба

    Дуже б хотілося, щоб білоруси зберегли своє неповторне історичне, культурне та етнічне обличчя. Починаючи, наприклад, з назв вулиць своїх міст. Щоб навіть у важкій економічній ситуації народ не став населенням, а громадяни не перетворилися на манкуртів.
    З привітом і добрими побажаннями з Києва.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Аляксандр Караткоў

    Паважаныя чытачы «Раённых будняў», для прыкладу хочацца звярнуць увагу на тое, што у Расеі пры прадстаўніцкіх ворганах улады вялікіх і маленькіх гарадоў звычайна існуюць адмысловыя камісіі па назвах вуліц. У іх склад уваходзяць тапанімісты, гісторыкі, краязнаўцы, архівісты, прадстаўнікі грамадскасці, працаўнікі гарадскіх і раённых службаў. Усе сябры гэтых камісій працуюць на грамадскіх пачатках, таму што яны любяць мінулае, сучаснасць і будучыню сваіх гарадоў і вёсак, шануюць іх. У выніку толькі гэтыя камісіі могуць падрыхтоўваць прапановы, заключэнні, праекты рашэнняў па пытаннях найменняў, перайменавання або скасавання назваў вуліц, завулкаў, плошчаў.
    Няўжо пры Пружанскім раённым Савеце не можа быць створана такой камісіі? Хiба ж у Пружанах няма лінгвістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў? А магчыма жыхары Пружанаў, горада вядомага з 1433 года, з’яўляюцца меньшымі патрыётамі, чым жыхары Урупінска або Чарапаўца?
    Альбо абыякавае стаўленне да назваў беларускіх вуліц тлумачыцца са слоў старшыні раённага Савета даволі проста — гэта «выклікана неабходнасцю тэрміновага выдзялення зямельных участкаў з канкрэтнымі адрасамі для будаўніцтва жылых дамоў індывідуальнымі забудоўшчыкамі»?
    А можа трэба ўсім уцямiць, што ёсць вострая неабходнасць стварэння нармальнай грамадзянскай супольнасцi, пачынаючы з малых і добрых спраў!
    І апошняе рытарычнае пытанне, якое не патрабуе адказу — а ці вядуць да Храма вуліцы Леніна і Савецкая, Камсамольская і Піянерская, Кастрычніцкая і Сацыялістычная?!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Геродот

    ____ А почему бы не опубликовать список всех улиц и переулков города, чтобы жители наглядно увидели, что исполнительный комитет и совет депутатов относятся к вопросу названия улиц не «абы как». Господин Макаревич пытается оправдаться прикрываясь якобы срочно возникшей необходимостью выделения участков. Что, улицы сами так быстро нарисовались на генплане города Пружаны? Почему про него никто не упомянул? Невозможно в него со скоростью того самого звездопада молниеносно дорисовать целый район придумывая названия улиц находу.
    Господин Макаревич также не упоминает, что практика бездумного присвоения улиц в Пружанах существует уже давно. Чего стоят только Цветочная, Яблоневая, Вишневая, Кленовая и т.п. Или это дань плебанцкому саду, на месте которого они образовались?
    Очень хорошее на мой взгляд предложение на счет увековечивания названия сожженных деревень. Само собой не стоит забывать и о земляках, именами которых можем мы гордиться. Вопрос действительно актуален. Замалчивать его не стоит. Месным властям также не стоит от него отворачиваться ссылаясь на поспешность. Как гласит народная мудрость: Что написано пером — не вырубишь топором. Сам факт, что господин Макаревич сделал попытку прокомментировать данное решение уже кое о чем говорит. Может быть после многих лет «советы» начнут советоваться с народом?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Юрий

    Макаревич, один из инициаторов вырубки деревьев на улицах города, никогда советоваться с народом не будет.Не обучен.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Фильтр

    «ул. ЗавАдская»))))))))
    Да, я уже давно наблюдаю этот позор на 107-ми квартирном доме (угол ул. ЗовОдской и Красноармейской). Порой даже хотелось в редакцию раенки позвонить и сказать им, чтоб прогулялись и на шильду на доме глянули.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Жыхар ЗавОдскай вуліцы

    Па гэтаму пытаньню мяне турбуе тое, што няма вуліц В.Быкава й Л.Геніюш.
    Усялякія маскалізмы ў назвах вуліц ніяк добра не адлюструюцца на выглядзе нашага места.
    Назвы вуліц трэба пісаць у арыгінале па-беларуску й ужо йіх трансьлітараваць на расейскі лад, а не наадварот. Так і мілачучней нават.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • «У новым квартале забудовы „Сонечны“ адна з цэнтральных запраектаваных вуліц пакінута без назвы з мэтай у далейшым назваць яе імем знакамітага чалавека з улікам меркавання працоўных калектываў і грамадзян.»

    Ужо даўно паабяцана назваць адну з новых вуліцаў імем Льва Сапегі. Здаецца, у далёкім 2008 годзе. А воз, як кажуць, і цяпер там…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *