Четверг, 24 мая 2018

Такой будет новая гостиница в Пружанах

13 535
Хутка райцэнтр прырасце яшчэ адной шматпавярхоўкай: у наступным годзе будзе здадзена гасцініца, якая зараз узводзіцца ў мікрараёне «Паўночны». Яна гарманічна ўпішацца паміж Лядовым і Водным палацамі і дапоўніць прыгожы спартыўны комплекс. Мяркуецца, што фасад будынка будзе выкананы ў чырвона-белым колеры. Пакуль не вызначаны будучы ўласнік аб’екта, будаўніцтва якога фінансуецца сумесна ААТ «Айчына» і раённым бюджэтам.
Пэўную зацікаўленасць да будаўніцтва праяўляюць і палякі. Пакуль жа са снежня мінулага года тут кіпіць работа. Узводзяць аб’ект работнікі БПМК-33 г.Пінска.
Як расказвае майстар участка Р.А. Слатвінскі, гасцініца будзе мець дзевяць паверхаў, на якіх размесцяцца нумары на 108 месц. Акрамя таго, комплекс будзе ўключаць у сябе памяшканні для баўлення вольнага часу — більярд, боўлінг, прадугледжаны канферэнц-зала і рэстаран з кафэ-барам. Для зручнасці пастаяльцаў  будуць працаваць два вялікія ліфты. Адзін з паверхаў зоймуць нумары «люкс». Зараз будаўніцтва ідзе ўжо на восьмым паверсе.
Як зазначае Руслан Анатольевіч, будуемы аб’ект мае свае асаблівасці. Справа ў тым, што канструкцыя ўзводзіцца — упершыню ў Пружанах — па прынцыпу маналіта: практычна ўсе перакрыцці, нясучыя канструкцыі заліваюцца бетонам без выкарыстання панэлей. Такім чынам, архітэктары запраектавалі максімальна больш прасторы і святла. У будаўніцтве выкарыстоўваюцца сучасныя распрацоўкі, якія дазволяць знізіць энергаспажыванне. Адмысловы выгляд гасцініцы надасць дах. Магчыма, пасля здачы ў эксплуатацыю наверсе абсталююць глядзельную пляцоўку: усе навакольныя пабудовы адтуль бачны, як на далоні.
Штодня на ўзвядзенні гасцініцы працуе брыгада з 40 чалавек. Работа вядзецца вахтавым метадам без выхадных з ранку і да позняга вечара. Накіраваны сюды толькі выдатныя спецыялісты, якія маюць на сваім рахунку не адну шматпавярхоўку. Некаторыя з прарабаў нават папрацавалі ў іншых краінах свету.
Адразу за бетоншчыкамі ідуць брыгады тынкоўшчыкаў, электрыкаў і сантэхнікаў. Такі комплексны падыход дазваляе скараціць тэрміны будаўніцтва. Узвядзенне ідзе ўжо з некаторым апярэджаннем графікаў.
НА ЗДЫМКАХ: так па праекту будзе выглядаць чарговая пружанская гасцініца, і так яна  выглядае на сённяшні дзень; працоўныя моманты абмяркоўваюць майстар участка Р.А.Слатвінскі і бетоншчык-стропальшчык В.І.Антанюк.
Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

  • Даешь гостиницу европейского уровня в белоруской првинции!. Все мы люди и должны жить в хороших условиях не зависимо от места проживания!!! Столица или глубинка, нужна цивилизация и комфорт в каждый дом.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    Только не дай вам Бог похлопать в ладоши на церемонии её открытия. Радуйтесь молча.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Зловонный

    Ну, если дядюшка Лу приедит на оупенинг, то можно и похлопать! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    А потом в мусарне вам по башке дубиналом похлопают!!! Жыве беларусь!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец

    Вот он типичный белорусский менталитет! Ну, тогда давайте дальше сидеть сложа руки?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Я не сижу сложа руки!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    Если я не прав, прошу извинения.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *