Суббота, 31 октября 2020

Китайцы вернутся в Щерчёво

2 884

За студзень на экспарт праз рэспубліканскую біржу Пружанскім лясгасам было адгружана драўніны і вырабаў з яе на 57 тысяч долараў (у мінулым годзе за гэты ж месяц — на 28 тысяч). Значна пашырыўся рынак збыту. Цяпер пружанскай драўнінай карыстаюцца палякі, італьянцы, немцы і жыхары Прыбалтыкі. Прычым плацяць за яе на 10% больш, чым у мінулым годзе.
Вы ищете школьную или детскую мебель, собираетесь приобрести ее или просто хотите больше узнать о ней? Будем рады, если Вы найдете у нас то, что Вам нужно. Школьная мебель для вас!

***

Месца знаходжання змяніў рэсурсны цэнтр інфармацыйных тэхналогій і тэхнічных сродкаў навучання аддзела адукацыі райвыканкама. Цяпер ён будзе размяшчацца ў будынку былога дзіцячага садка на скрыжаванні вуліц Савецкай і Леніна.

***

У СШ №5 новы дырэктар. Ім стаў настаўнік фізікі гэтай школы Іван Аляксеевіч Каробка.

***

У Шчарчова зноў прыехалі кітайцы. Яны рыхтуюць дакументы для адкрыцця тут новага прадпрыемства і збіраюцца пагасіць даўгі сваіх папярэднікаў — фірмы «Шанян». У новага прадпрыемства накіраванасць тая ж: вырошчванне агародніны.

***

Аўтаклуб аддзела культуры працягвае пачатую ў мінулым годзе акцыю «З любоўю да малой радзімы маёй», у рамках якой арганізуюцца канцэртныя выступленні ў аддаленых і маланаселеных вёсках раёна. У мінулую суботу такі канцэрт адбыўся ў вёсцы Бакуны (Ткачоўскія). А сёння спевакі аўтаклуба правядуць дзень культуры на фермах у вёсках Шубічы і Семянча.

***

На працягу лютага ў школах раёна праводзяцца кіналекторыі для… бацькоў. Паўнаметражная мастацкая стужка «Крыша» рэжысёра Барыса Грачэўскага распавядае пра дзіцячы суіцыд: як неабдуманыя дзеянні настаўнікаў і бацькоў прыводзяць падлеткаў да завяршэння жыцця самагубствам.

***

Калі верыць сцвярджэнню, што горад пачынаецца з аўтастанцыі, то ў гасцей г.п.Ружаны павінна скласціся даволі прыемнае першае ўражанне пра гарадскі пасёлак. Будынак змяніўся як знешне, так і ўнутры: зроблены рамонт, заменены вокны, сістэма ацяплення… Цяпер будаўнікі працуюць над пакоем для адпачынку вадзіцеляў. Акрамя таго, нядаўна аўтапарк папоўніў новы аўтобус «Радзіміч».

***

Мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай навукі, прайшло ў Ружанскай СШ. Інфармацыю па гэтай тэматыцы рыхтавалі вучні 7 «А» класа: хлопчыкі і дзяўчынкі абмяркоўвалі стан навукі на сённяшні дзень.

***

А ў мінулую суботу ў Ружанскай школе да Дня юнага героя-антыфашыста быў арганізаваны збор піянерскай дружыны — «Назаўсёды ў страі». Педагог-арганізатар А.С.Слуднеў сабраў інфармацыю пра піянераў-герояў. Не абмінулі ўвагай, вядома, і хлапчука з Байкоў Ціхана Барана, які ў час Вялікай Айчыннай вайны паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. Памяць герояў ушанавалі хвілінай маўчання.

Один комментарий

  • Pusca

    Мало было одних китайцев так сейчас еще одних. Может лучше расказать как они поедали собак и котов в Щерщева,лазили по огородам жителей поедали все что там ростет.Так почему не опобликуют сколько сотен миллионов обошлись пружанскому бюджету эти китайцы.А мы снова в туже ж…… лезем?????????????

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *