Суббота, 20 января 2018

Названы имена победителей конкурса свадебных фотографий

2 288
15 мая адзначаўся Дзень сям’і. Менавіта да гэтага свята мы прымеркавалі падвядзенне вынікаў конкурсу вясельных фотаздымкаў, які пачалі яшчэ ў мінулым годзе.
На конкурс было даслана 46 фотаздымкаў, якія спаборнічалі ў намінацыях “Самае вясёлае вяселле”, “Самая прыгожая пара” і “Рэтра”. Аднаго з пераможцаў выбралі наведвальнікі сайта budni.by. 2660 чалавек прагаласавалі ў першым туры і 1178 аддалі свае галасы фіналістам. Пад заметкай аб правядзенні конкурсу пакінута звыш 350 каментарыяў.
Супрацоўнікі аддзела райвыканкама ЗАГС і сакратарыят БРСМ запрасілі пераможцаў на святочнае пасяджэнне Клуба маладой сям’і, дзе і прайшло ўзнагароджанне.
У намінацыі “Самая прыгожая пара” лепшым прызнаны  фотаздымак сям’і Галіны і Расціслава Грабенюкоў. Зараз пара знаходзіцца ў Іспаніі , а падарунак ад спонсара (ІП Кавальчук С.М.) чакае пераможцаў у ЗАГСе. У гэтай жа намінацыі вызначаны яшчэ двое прызёраў: сем’і Кацярыны і Аляксандра Найбічаў, Вольгі і Ігара Саюкоў. Яны атрымалі падарункавыя сертыфікаты на фотаздымку ў студыі ад індывідуальнага прадпрымальніка М.М. Дубінчука.
Самым вясёлым прызнаны здымак сям’і студэнтаў Аксаны і Віктара Лук’яновічаў. Яны таксама атрымалі падарунак ад С.М.Кавальчука.
У намінацыі “Рэтра” перамагла сям’я Вольгі і Уладзіміра Корсакаў, яны атрымаюць падпіску на “Раённыя будні” на другое паўгоддзе.
Наведвальнікі сайта budni.by зрабілі свой выбар на карысць сям’і Марыны і Віктара Клімашэвічаў. Гэтая  пара атрымала падарункавы сертыфікат на паслугі салона прыгажосці “Майстар-клас плюс”.
Спецыяльны прыз ад райкама БРСМ атрымалі актывісты гэтай арганізацыі Аксана і Дзмітрый Кавалевічы.
Усе названыя пераможцы, якія не змаглі прысутнічаць на мерапрыемстве, могуць забраць свае падарункі ў ЗАГСе ў зручны для іх час.
Вялікае дзякуй усім удзельнікам конкурсу, спонсарам і арганізатарам урачыстасці. Сачыце за нашымі публікацыямі, новыя конкурсы не за гарамі! Нягледзячы на тое, што вынікі конкурсу падведзены, мы працягнем публікацыю здымкаў яго ўдзельнікаў
на старонках газеты.
Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

3 комментариев

  • Присылайте фотографии и принимайте участие в конкурсах на budni.by!!! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val-1975

    Точно — чемпион. Урааа!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *