Воскресенье, 25 октября 2020

Рэцэпты на Біс: торцік «Мінутка»

376

Рэцэпт ад медсястры фізіятэрапеўтычнага аддзялення Розы Раманюк.

Торцік гатуецца на патэльні і падкупляе прастатой прыгатавання. Ды і смак павінен парадаваць нават прыдзірлівых аматараў салодкага.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

для каржоў:

згушчанае малако —

1 слоік (380 г),

яйка — 1 шт.,

мука — 450 г,

сода (пагасіць) — 1 ч.л. (можна замяніць на 2 ч.л. разрыхляльніка);

для заварнога крэму:

малако — 750 мл,

яйкі — 2 шт.,

мука — 30 г.

(прыкладна 3 ст.лыжкі),

ванілін — 15 г.,

сметанковае масла — 150 г.

ПРЫГАТАВАННЕ

Узбіць яйцо, дадаць згушчонку і  добра перамяшаць. Дадаць прасеяную муку, разрыхляльнік (або гашаную соду) і замясіць цеста. Цеста збіраецца «ў камяк» не адразу, але я не дадаю ніякія вадкасці, проста вымешваю даўжэй.

Цеста раздзяліць на 8 роўных частак. Кожную раскатаць у круг, які павінен супасці з дыяметрам вашай патэльні. Абсмажыць кожны корж з двух бакоў (звычайна хапае 1-2 мінут на адзін). Гатовыя каржы выкласці адзін на адзін і абрэзаць краі.

Інгрэдыенты для крэму (акрамя  сметанковага  масла) па-класці ў каструлю і добра размяшаць. Варыць на маленькім агні і пастаянна памешваць. Крэм павінен стаць густым. У гарачы крэм пакласці сметанковае масла, размяшаць і  даць астыць.

Кожны коржы змазаць цёплым крэмам, размеркаваць яго і па баках торта, а абрэзкі здрабніць і ўпрыгожыць імі верхні корж.

Торт паставіць у халадзільнік на некалькі гадзін, а яшчэ лепш на ноч.

Смачна есці!