Понедельник, 28 сентября 2020

Житель города распылил перцовый газ в двух магазинах

713

У Следчым камітэце
— Як паведамляе в.а.намесніка начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень было ўзбуджана 9 крымінальных спраў.


— На мінулым тыдні ў адзін з дзён з-за хуліганскіх паводзін пакупніка была перапынена работа адразу двух гандлёвых аб’ектаў у райцэнтры. Жыхар горада вырашыў распыліць у гандлёвай зале пярцовы газ з балончыка, як ён потым патлумачыў, «для таго, каб паглядзець на рэакцыю людзей». У выніку да затрыманага была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згодна з якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.