Четверг, 20 сентября 2018

21 мая — День физкультуры и спорта

1 552
У спорт прыходзяць па-рознаму. Часта дзіцячыя захапленні даюць пачатак спартыўнай кар’еры. Так здарылася і ў жыцці Юрыя Валкавыцкага, трэнера-выкладчыка пружанскага аддзялення Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў.
Яшчэ будучы вучням СШ №5 Юрый пачаў займацца веласіпедным спортам пад кіраўніцтвам трэнера Анатоля Плескі. Прыйшлі першыя перамогі. Юнаку было прапанавана ўдасканальваць спартыўнае майстэрства ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Брэсце. Потым была вучоба ў рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.
Кандыдат у майстры спорту Юрый Валкавыцкі неаднойчы станавіўся пераможцам прэстыжных рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юніёраў, браў удзел і ў міжнародных — давялося пакалясіць па дарогах Расіі, Польшчы, Літвы, Малдовы і Украіны.
Цяпер трэнер перадае свае веды вучням. Адначасова вучыцца і сам: ён студэнт пятага курса Смаленскай акадэміі фізічнай культуры. Пад кіраўніцтвам Юрыя Валкавыцкага веласпортам займаюцца 30 хлопчыкаў і дзяўчынак. Сярод іх ёсць і  такія, хто падае надзеі стаць у будучым вядомымі спартсменамі. На гэта вельмі спадзяецца Юрый Валкавыцкі. А пакуль круціць педалі веласіпеда разам са сваімі выхаванцамі на дарогах раёна. Пройдзеныя кіламетры стануць залогам будучых перамог.
Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *