Воскресенье, 5 апреля 2020

Сельский автосервис, или Почему в Щерчово едут с других районов

689

Жыхар Шчарчова Аляксандр Жэдзік у свой час закончыў Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж, дзе набыў спецыяльнасць тэхніка-электрыка. Малады спецыяліст некаторы час працаваў у адной з гаспадарак Камянецкага раёна.
— Але прыйшоў да высновы, што варта заняцца ўласнай справай, — гаворыць Аляксандр Сяргеевіч. — Так у 2015 годзе я стаў індывідуальным прадпрымальнікам.


Малады чалавек узяў у арэнду некалькі збудаванняў на тэрыторыі былой вайсковай часці і вырашыў заняцца шынамантажом. Для гэтага набыў неабходнае абсталяванне.
— Аказваю і такія паслугі, як балансіроўка колаў, дробны кузаўны рамонт, займаюся таксама рамонтам падвескі.
Найбольшы наплыў кліентаў назіраецца ў індывідуальнага прадпрымальніка падчас сезоннай змены шын. Едуць да яго аўтааматары не толькі з нашага раёна, а нават і з суседніх — Кобрынскага і Камянецкага. Прыцягваюць іх у Шчарчове не толькі якаснае абслугоўванне, але і расцэнкі, якія тут ніжэй, чым на гарадскіх станцыях тэхнічнага абслугоўвання.
На перспектыву Аляксандр плануе пашырыць пералік сэрвісных паслуг для аўтааматараў. Як лічыць прадпрымальнік, і ў сельскай мясцовасці можна паспяхова займацца ўласнай справай, было б толькі жаданне.
А пасля працоўнага дня тату чакаюць дома жонка і двое дзяцей.
Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).