Вторник, 29 сентября 2020

Фотофакт. Вежливость начинается с ответственности

539

Гэтыя два фотаздымкі, зробленыя каля будынка рэдакцыі і па вул.Касцякова, на першы погляд, адрозніваюцца паміж сабой. Але ўсё-такі ў іх вельмі шмат агульнага.


У горадзе робіцца нямала для таго, каб стварыць безбар’ернае асяроддзе для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Шмат увагі ўдзяляецца і таму, каб павялічыць бяспеку ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Напрыклад, пешаходам адводзіцца больш бяспечных зон, дзе нават у цёмны час сутак не пагражае сутыкненне з аўтамабілем.
Але на гэтых фотаздымках адлюстравана поўная адсутнасць нават самай невялікай ветлівасці ў дачыненні і да інвалідаў, і да пешаходаў — наогул да навакольных. Аб чым думала гаспадыня веласіпеда, калі «прыпаркавала» яго да пандуса? Што яго поручні зручныя да замыкання велазамка? Спадзяёмся, што яна і думкі не дапускала, што ў будынак не зможа трапіць інвалід-калясачнік ці жанчына з дзіцячай каляскай: не звярнула ўвагі на тое, што яе паводзіны могуць прычыніць каму-небудзь шкоду.


Таксама ставяцца да іншых і вадзіцелі аўтамабіляў, якія, ігнаруючы перакрыты ўчастак вуліцы Касцякова, праклалі сабе новую «дарогу» праз зялёную зону. Ездзяць па сцежцы, дзе раней хадзілі пешаходы. І не задумваюцца пры гэтым, што ствараюць яшчэ большую небяспеку.
Відавочна, што пачынаць патрабаваць парадку на дарогах горада і раёна трэба з сябе. Навучыць сябе ветлівасці, а потым толькі пачынаць патрабаваць такіх жа адносінаў ад навакольных.
Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.