Вторник, 24 ноября 2020

Осторожно, мошенники! Очередная схема «развода» пожилых людей

572

Лоўля ахвяраў на «забытую» картку,або У Брэсце з’явіліся новыя махляры
Дасланая нашым чытачом гісторыя, спадзяёмся, навучыць іншых быць больш асцярожнымі, бо махляры пастаянна прыдумваюць новыя схемы выманьвання грошай у даверлівых грамадзян.


Маці нашага чытача вырашыла скарыстацца банкаматам, каля якога была невялікая чарга. Жанчына падышла да апарата, ад якога толькі-толькі адышоў малады чалавек, і заўважыла, што ён забыў пластыкавую картку. Яна паклікала ўладальніка, які спачатку падзякаваў добрай бабулі і сказаў, што зараз на смартфоне праверыць свой рахунак. Праз пэўны час ён сказаў, што ў яго знікла 50 рублёў, і пачаў пагражаць тэлефанаваннем у міліцыю.
— Ён даволі прафесійна маральна прыгнятаў пажылую жанчыну, акцэнтуючы ўвагу на адбіткі пальцаў, пакінутыя той на пластыкавай картцы. У выніку маці перапалохалася і вырашыла аддаць 50 рублёў, каб вырашыць канфліктную сітуацыю.
Падобныя гісторыі з нядаўняга часу пачалі размяшчаць у інтэрнэце жыхары многіх буйных гарадоў Беларусі. Звычайна махляры дзейнічаюць не паасобку, у канфліктную сітуацыю могуць умяшацца змоўшчыкі, якія заяўляюць сябе ў якасці сведак і абвінавачваюць таго, хто выказаў спагаду і папярэдзіў пра забытае. А вось выбіраюць яны заўсёды толькі пажылых, якія нярэдка з пярэпалаху і пад псіхалагічным прэсінгам губляюцца. І забываюцца, што ёсць простыя сродкі даказаць сваю невінаватасць. Напрыклад, усе банкаматы і тэрміналы безнаяўных разлікаў абсталяваны відэакамерамі. Калі сістэмы відэаназірання не спрацавалі, то можна зайсці ў банк, які абслугоўвае «пацярпелага» кліента, і запрасіць раздрукоўку руху грошай па карт-рахунку апошняга, якая адразу пакажа, што грошы ў момант узнікнення спрэчкі ніхто не здымаў, ці яны былі знятыя ў іншым банкамаце.
Не трэба лічыць, што падобныя працэдуры вельмі складаныя і на іх здзяйсненне спатрэбіцца шмат часу. Справа ў тым, што махляры наўрад ці пагодзяцца на іх і, хутчэй за ўсё, збягуць.
А яшчэ памятайце, што падобныя абвінавачанні не маюць пад сабой падставы: вы ні ў якім разе не маглі даведацца пра ПІН-код карткі «пацярпелага». Банкамат запрошвае яго пры кожнай паўторнай аперацыі.
Алег Сідарэнка.