Вторник, 22 мая 2018

Почему Ружанская мебельная фабрика сдает позиции?

2 329
Пасяджэнне райвыканкама з выездам на Ружанскую мэблевую фабрыку было выклікана тым трывожным становішчам, якое, на думку кіраўніцтва раёна,  склалася тут апошнім часам. Вынікі дзейнасці прадпрыемства за мінулы год яскрава сведчаць, што яму не ўдалося поўнасцю пераадолець негатыўныя наступствы 2009 года і выйсці на запланаваныя параметры эканамічнага развіцця. У першым квартале 2011 года сітуацыя на фабрыцы яшчэ больш пагоршылася. З-за зніжэння  попыту на мэблю на асноўным для ружанцаў экспартным рынку ў Казахстане значна зменшыўся аб’ём вытворчасці:  за тры першыя месяцы гэтага года ён склаў толькі 89,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года ў фактычных цэнах, а ў супастаўных — 75,5%. Правальным стаў і красавік – 63,1 працэнта  ў супастаўных цэнах. АЛЕ НАВАТ і пры такіх аб’ёмах вытворчасці  запасы гатовай прадукцыі склалі 3,8 мільярда рублёў, або амаль двухмесячны аб’ём выпуску. Прадпрыемства апынулася ў цяжкім фінансавым становішчы: па выніках фінансава-эканамічнай дзейнасці за першы квартал 2011г. атрымана чыстая страта ў суме 50 млн. рублёў, тады як за адпаведны перыяд мінулага года прыбытак склаў 116 млн. рублёў.
Кіраўніцтва раёна даручыла адміністрацыі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Ружанская мэблевая фабрыка”, у склад якога, нагадаем, уваходзяць Ружанскі, Шарашоўскі і Ляснянскі (Баранавіцкі раён) вытворчыя цэхі, распрацаваць дадатковыя меры па развіцці прадпрыемства, якія б дазволілі пераламіць сітуацыю і выйсці на высокаэфектыўную работу. Аднак, на думку старшыні райвыканкама А.І.Юркевіча, да распрацоўкі  гэтых мер на фабрыцы падышлі фармальна, без глыбокага вывучэння прычын узнікшай  сітуацыі і аналізу эфекту пры іх рэалізацыі. Што ў прынцыпе і пацвердзілася ў час пасяджэння райвыканкама, калі справаздачу трымалі  дырэктар прадпрыемства В.М.Сідоранка і галоўныя спецыялісты.
Нельга, безумоўна, сцвярджаць, што кіраўніцтва нічога не робіць для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, збыту яе. Але складваецца ўражанне, што страчванне заваяваных раней высокіх пазіцый адбываецца па прычыне не надта зладжанай работы ўсёй каманды, калі галоўныя службы прадпрыемства ў сваёй дзейнасці не паспяваюць за імклівымі павевамі, якія адбываюцца на сучасным рынку. Напрыклад, на фабрыцы здзіўляюцца, чаму рабочыя не затрымліваюцца тут і катастрафічна не хапае працоўных рук.
—А чаму здзіўляцца? – задае пытанне старшыня райвыканкама. –Адказ на гэтае пытанне на паверхні: мінуў час, калі у Ружанах, акрамя мэблевай фабрыкі, практычна не было куды падацца. Цяпер жа побач – вядомы ў рэспубліцы дзіцячы санатарый, імкліва развіваецца ААТ “Ружаны-Агра”, якія могуць прапанаваць не толькі рабочае месца, але і больш высокі заробак. Хто, пагадзіцеся, пойдзе на вашу фабрыку, дзе сярэднямесячная зарплата сёння складае толькі 760 тысяч рублёў? Тым больш, што практычна не паляпшаюцца ўмовы працы ў вытворчых цэхах, не будуецца сваё жыллё.
На абедзве нагі кульгае, на думку членаў райвыканкама, работа маркетынгавай і камерцыйнай службаў. Дарэчы, ёсць жадаючыя купить коммерческую недвижимость. Безумоўна, больш выгадна наладзіць збыт прадукцыі оптам,  на экспарт. Але пры гэтым не варта забываць пра запасныя варыянты, у тым ліку на ўнутраным, мясцовым рынку. Не пайшла мэбля ў Казахстан – і ледзь не катастрофа. Маркетынгавая служба сцвярджае, што прадпрыемства праводзіць акцыі распродажу заляжалай на складзе прадукцыі, але чаму пра іх практычна ніхто не знае ў раёне?  І гэта пры тым, што мясцовыя пакупнікі  не па чутках ведаюць пра вартасці ружанскіх гарнітураў. Ды і ўвогуле, чаму б не скарыстацца часовай складанай сітуацыяй на валютным рынку, калі спажыўцы імкнуцца ўкласці свае грашовыя зберажэнні ў дарагія пакупкі?
У ПРЫНЯТЫМ па разгледжаным пытанні рашэнні райвыканкам прызнаў нездавальняючай работу кіраўніцтва Ружанскай мэблевай фабрыкі па нарошчванні ў першым квартале гэтага года аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, зніжэнні яе запасаў на складах, стабілізацыі фінансавага становішча  і абавязаў сумесна з ААТ “Івацэвічдрэў” распрацаваць стратэгію далейшага развіцця прадпрыемства. Генеральны дырэктар ААТ “Івацэвіч-дрэў” Б.М.Міхнюк, які таксама прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, выказаў спа-дзяванне, што фабрыка з дапамогай таварыства здолее выправіць сітуацыю і  зноў будзе ў ліку лепшых прадпрыемстваў.

  • Капец

    запасы гатовай прадукцыі склалі 3,8 мільярда рублёў, або амаль двухмесячны аб’ём выпуску
    ——————————————
    Если бы у нас ВВП считали по объёмам проданной продукции, а не по объёмам произведенной, которая вот так, как в Ружанах, лежит на складе, то и не было бы у нас никакого роста ВВП, о котором в очередной раз заявил белорусский диктатор.
    Директора фабрики понять можно — перед ним поставили задачу, он её старается выполнить. Конечно же, продать значительно сложнее, чем произвести, но, хоть, по какому-то параметру надо же быть исполнительным! )))

    Нельга, безумоўна, сцвярджаць, што кіраўніцтва нічога не робіць для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці прадукцы
    ———————————————-
    А вот это я совсем не понял. Зачем наращивать, если на складе двухмесячный запас? )))

    У ПРЫНЯТЫМ па разгледжаным пытанні рашэнні райвыканкам прызнаў нездавальняючай работу кіраўніцтва Ружанскай мэблевай фабрыкі па нарошчванні ў першым квартале гэтага года аб’ёмаў вытворчасці прадукцы
    ————————————————-
    Опять двадцать пять! ))) Когда же в этой стране закончится тупорылый совок? Есть фундаментальный закон рынка, по которому работает весь развитой мир — это закон спроса и предложения. А в Беларуси, похоже, работает только закон роста никому не нужных цифр и показателей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • kurmanbek каліноўскі

    Ну цяпер мабыць усё падчысьцілі калі фактычная дэвальвацыя ў два разы ў ж.. клюнула. Крыху кішэні патужэюць, і можна працаваць на новую дэвальвацыю або гробіць Беларусь ужо да канца, бо будзем ляжаць наступным разам на дне.

    Але можаце расслабіцца, маскавіты фабрыку ня возьмуць, Возьмуць санаторый, Паперню, купяць за бесцань Падароскую сядзібу і палац Сапегаў, замкнуць на купленую ўжо Краскоўскую сядзібу і будуць немцам паказваць гэта як расійскую гісторыю. А пачынаць будуць у музеі Суворава ў Кобрыне, з заездам у Брэсцкую крэпасьць, якую самі «возвели на месте старого и неухоженного городища Берестейского» з 16 храмамі.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Даша

    Вы на сайт этой фабрики зайдите и посмотрите эту клоунскую мебель. Удивительно, что они еще существуют.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    щас берут любую мебель, клоунскую тоже ггг… это их звездный час. правда цены с позолотой.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    почему про бензин не пишите что подорожал, про цены на продукты, про канцтовары, про то как детей в школу простым людям собирать? а?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец Полный

    Как напишут, так сразу же пойдут работу искать. 🙂 А где её в Пружанах найти? Хотя, Катя симпотная и на должность администратора будущего боулинг-клуба подошла бы вполне.
    Самое хреновое то, что дна, от которого можно оттолкнуться, чтобы пойти на всплытие, страна ещё не достигла. Будет ещё хуже. Поэтому, всем на дачные и приусадебные участки! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    на дачном участке в больницу не съездишь. хочу выразить презрение пружанским автозапчатьбарыгам, вы падальщики жирующие на ситуации, курса 10000 а иногда и больше нету,и запчасти в долларовом эквиваленте не выросли так от куда цены высасываете с умным видом? Скорейшего вам разорения

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец

    Кстати, весьма интересно проследить за эволюцией очередной брехни Агрилука:

    Лукашенко: (16 апреля)
    «Сегодня – завтра – послезавтра мы выровняем ситуацию по валюте. Но вы на меня не обижайтесь. Курс – это дело нескольких дней, надо, может быть, неделя».

    Лукашенко: (12 мая)
    «Да, сложновато сегодня. Вырулим. Через один-два месяца мы спокойно забудем всякие валютные неурядицы»

    Лукашенко: (8 июня)
    До 1 января, когда стабилизируется ситуация на валютном рынке

    Неделя – два месяца – семь месяцев – ……. Сцуко, ну, как же так этот замшелы народ может уже 17 лет вестись на эту гадскую популистскую удочку? Где гордость то?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *