Воскресенье, 20 сентября 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Тры пакаленні абаронцаў

371

Жыхарка Пружан Ніна Іванаўна Макарчук прынесла ў рэдакцыю цэлы стос фотаздымкаў са святочнай дэманстрацыі 7 лістапада.


Год па іх так і не ўдалося вызначыць дакладна. Магчымы і 1971-ы, і 1967-ы, калі святкавалася 50-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі, бо дэманстрацыя ў наступную юбілейную дату, 60 гадоў, наладжвалася ўжо каля райвыканкама, дзе ўсталявалі новы помнік Леніну.
Звярнула на сябе ўвагу вось гэтае фота, што сімвалічна падкрэслівае пераемнасць пакаленняў абаронцаў сваёй Радзімы. Ветэраны Вялікай Айчыннай з баявымі ўзнагародамі на грудзях — сталыя, але яшчэ поўныя сіл. Кадравыя афіцэры пасляваенных гадоў, некаторыя з якіх паспелі пабываць у «гарачых кропках». Маладыя салдаты тэрміновай службы, якія пераймаюць эстафету ў бацькоў і дзядоў. Так было. Так павінна быць.
Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА.