Вторник, 22 сентября 2020

Рэцэпты на Біс: шакаладна-бананавы маннік

355

Рэцэпт ад кіраўніка аддзялення №83 ААТ «ААБ Беларусбанк» Ілоны БАРЫСАВАЙ.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйкі — 3 шт.,
манная крупа — 200 г,
смятана — 200 г,
цукар — 200 г,
сода — 10 г (поўная чайная лыжка),
банан — 2 шт.,
шакаладка — 1 шт.
ПРЫГАТАВАННЕ
Бананы і шакаладку нарэзаць на невялікія кавалкі, дадаць астатнія інгрэдыенты (соду гасіць не трэба), перамяшаць. Змясціць у форму і адправіць у духавую шафу, раза-грэтую да 180-200 градусаў.

Смачна есці!