Понедельник, 24 февраля 2020

Музей боевой славы отметил первый день рождения

489

Пакой баявой славы, які на працягу года дзейнічае ў гарадскім Палацы культуры, набыў вялікую папулярнасць.

Як расказвае старшыня раённага савета ветэранаў вайны ў Афганістане В.М.Гарахавіцкі, музей ужо наведала больш за тысячу чалавек. Папулярнасці спрыяе і рэгулярнае абнаўленне выставы. Як расказвае Валерый Мікалаевіч, за год калекцыя папоўнілася дадатковымі артэфактамі, дакументамі, фотаздымкамі і нават творчымі конкурснымі работамі школьнікаў.

На стэндах можна цяпер пабачыць тэлефоны тых часоў, асколак снарада, які спыніў наручны гадзіннік, і многае іншае.
На здымках: чарговую экскурсію для гімназістаў праводзіць В.М.Гарахавіцкі.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).