Вторник, 7 апреля 2020

Победитель нашего розыгрыша Михаил Жмайлик: «Районка» расскажет про то, о чем не покажут в столичных новостях»

289

Міхаіл Антонавіч Жмайлік з в.Кузявічы выйграў кухонныя вагі.
— Хаця «раёнку» выпісваю даўным-даўно, а рэдакцыя рэгулярна ладзіць розыгрышы для падпісчыкаў, праверыць сваю ўдачу вырашыў упершыню: можна сказаць, што ўнукі «падбілі». І, прызнацца шчыра, не адразу паверыў, што мне пашанцавала — выйграў карысны ў гаспадарцы прыз.


Мне 84-ы год. І хочацца зазначыць, што «Раённыя будні» пачаў чытаць яшчэ тады, калі яны насілі назву «Чырвоны сцяг», пазней — «Зара камунізму»… Без ліслівасці скажу, што заўсёды з інтарэсам чытаю гэтае выданне: у ім пераважна мясцовыя навіны — пра іх жа ў «Панараме» не раскажуць (хіба што за выключэннем нейкіх маштабных падзей, якія могуць выклікаць цікаўнасць у сталічных журналістаў, але яны ў нас здараюцца не так часта).
Шмат гадоў аддаў сельскай гаспадарцы: быў загадчыкам фермы, таму з цікавасцю сачыў за зводкамі, якія друкаваліся ў газеце. З узростам перавагі сталі мяняцца: цяпер спярша чытаю артыкулы, героямі якіх з’яўляюцца пенсіянеры — нястомныя працаўнікі, умельцы-самародкі, простыя вяскоўцы. Пра кагосьці з іх ведаеш не толькі з журналісцкіх нарысаў. Нельга сказаць, што нейкія матэрыялы прагортваю, — мне цікава ўсё, чым жыве родны край, якія людзі тут жывуць, якое надвор’е будзе заўтра… Словам, чытаю ўсё!