Вторник, 1 декабря 2020

Будзе асабістым дом. Нават са скідкай!

1 226

У верасні 2007 года ў пасвыканкаме вёў прыём начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-сацыяльнай і фінансавай галіны Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці Уладзімір Аляксеевіч Лукашэвіч, які кансультаваў нас па пытанні выкупу дамоў у ААТ «Ружаны-Агра». Было вырашана, што маёмасць можна купіць па ацэначнай вартасці. Усе неабходныя паперы мы аформілі, але ў таварыстве спасылаюцца, што не маюць грошай, каб заплаціць БТІ за выраб патрэбнай дакументацыі. Калі нарэшце пытанне вырашыцца?
Жыхары вуліцы Зялёнай, г.п.Ружаны.
Карэспандэнт звярнулася ў таварыства, каб разабрацца ў сітуацыі. На сённяшні дзень можам абрадаваць жадаючых прыватызаваць жыллё: справа вырашылася. У ААТ «Ружаны-Агра» сапраўды былі фінансавыя праблемы і грошы расходаваліся ў першую чаргу на гаспадарчыя патрэбы. Але нядаўна стала вядома, што 17 снежня за паслугі БТІ заплацілі.
— Прыватызацыя будзе адбывацца згодна з палажэннем аб перадачы ў маёмасць грамадзян жылых памяшканняў, якія належаць ААТ «Ружаны-Агра», — расказала юрыст Вольга Пабожная. — А менавіта: па ацэначнай вартасці, якая будзе залежаць і ад стажу працы ў гаспадарцы. Дарэчы, можа звяртацца да адваката і тады, калі патрэбна юридическая консультация по уголовным делам.
Інакш кажучы, ад агульнага кошту жылля будзе мінусавацца пэўны працэнт: напрыклад, таму, хто працаваў на карысць гаспадаркі больш 10 гадоў, аплата будзе складаць 75% ад ацэначнай вартасці, вызначанай БТІ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *