Вторник, 18 февраля 2020

Рэцэпты на Біс: маркоўна-апельсінавыя сырнікі з шакаладам

181

Рэцэпт ад кулінара-аматара, майстра па вырабе карысных дэсертаў Алёны Краўцовай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ на 6 штук:
тварог — 200 г,
яйка — 1 шт.,
морква — 1 шт.,
цэдра аднаго апельсіна,
мука — 3 ст.л.,
цукар — 1 ст.л.,
горкі шакалад — 30 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Моркву нацерці на дробнай тарцы. Змяшаць з цэдрай апельсіна і тушыць 5 мінут на патэльні з любым алеем і дзвюма лыжкамі вады.
Зрабіць цеста для сырнікаў з тварагу, яйка, цукру і мукі, дадаць у яго тушаную маркоўную сумесь.
У кожны сырнік загарнуць кавалачак шакаладу і абсмажыць на алеі з двух бакоў.
Смачна есці!