Пятница, 3 июля 2020

Девочки снова переиграли мальчиков в хоккей

558

У Пружанах прайшоў турнір па хакеі «Заходняя дзіцячая ліга» сярод дзяцей 2009-2010 года нараджэння. І зноў першае месца заняла зборная дзяўчынак!


Нагадаем, за яе разам са спартсменкамі з Ліды, Лунінца, Брэста, Мінска, Жлобіна, Баранавіч выступае наша зямлячка Люба Лагада. Дзяўчынкі на гэты раз саступілі толькі камандзе пружанцаў (выніковае 3 месца). Усе астатнія каманды хлапчукоў пацярпелі паражэнне ад гэтай зборнай. Аматары гэтага віду спорту, а таксама трэнеры па хакеі адзначаюць зладжаную гульню дзяўчынак і майстэрства, што расце ад турніру да турніру. Другое месца ў спаборніцтвах дасталася камандзе хлапчукоў з Кобрына.
Кацярына Пашкевіч.