Воскресенье, 21 января 2018

Ежегодно прививки предупреждают 5 тысяч смертей от дифтерии. Так почему мы их боимся?

1 050

Каляндар прафілактычных прышчэпак Рэспублікі Беларусь уключае 9 інфекцый: дыфтэрыя, поліяміэліт, слупняк, коклюш, туберкулёз, адзёр, гепатыт В, краснуха, эпідэмічны паратыт.

У краінах Заходняй Еўропы ў гэты каляндар паступова ўключаюць вакцыны супраць новых інфекцый. Напрыклад, імунізацыя супраць Hib-інфекцыі ўключана ў календары прафілактычных прышчэпак у 50 з 53 краін еўрапейскага рэгіёна, супраць інфекцый, выкліканых вірусам папіломы,— у 20 краінах, супраць ротавіруснай інфекцыі — у 4, ветранай воспы — у 10 краінах.

У Рэспубліцы Беларусь
правядзенне прафілактычных прышчэпак поўнасцю фінансуецца дзяржавай. Бясплатна робяцца не толькі прафілактычныя, але і прышчэпкі па эпідпаказаннях (супраць шаленства, адзёру ў ачагах інфекцыі, жоўтай гарачкі і г.д.) і для груп рызыкі (медработнікам супраць гепатыту В, супраць грыпу). Па жаданні грамадзян вакцынацыю супраць інфекцый, не ўваходзячых у каляндар прафілактычных прышчэпак, можна атрымаць на платнай аснове ў камерцыйных медыцынскіх цэнтрах.

У краінах Заходняй Еўропы прафілактычныя прышчэпкі насельніцтву праводзяцца платна. Кошт гэтых паслуг па вакцынацыі закладваецца ў страхавы пакет. Пры павелічэнні яго страхавы пакет не заўсёды пакрывае расходы, у такіх выпадках правядзенне вакцынацыі насельніцтва аплочвае дадаткова. У Балгарыі, напрыклад, дзяржава аплочвае імунізацыю толькі грамадзянам да 18 гадоў. Даросламу насельніцтву прышчэпкі робяцца платна.

У Рэспубліцы Беларусь вакцына перад выкарыстаннем праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю з правядзеннем лабараторных даследаванняў. Робіцца лабараторны кантроль кожнай партыі вакцын, паступаючай на тэрыторыю Беларусі. Кантроль ажыццяўляецца за транспартыроўкай і выкарыстаннем вакцын. Дзейнічае сістэма маніторынгу поствакцынальных ускладненняў і рэакцый. Ускладненні на прышчэпкі сустракаюцца рэдка. У Пружанскім раёне з 2009 года не зарэгістравана ніводнага. А летась і ў прайшоўшы перыяд бягучага года не зарэгістравана і рэакцый на прышчэпкі.

Сусветнай арганізацыяй
аховы здароўя выдзелены асноўныя прычыны для правядзення імунізацыі:

—штогод прышчэпкі папярэджваюць у свеце 5 тысяч выпадкаў смерцяў ад дыфтэрыі.

У нашым раёне толькі дзякуючы планавай вакцынацыі на працягу чатырох гадоў увогуле адсутнічаюць захворванні дыфтэрыяй, коклюшам, слупняком, краснухай, эпідэмічным паратытам, адзёрам, поліяміэлітам. Захворванні шаленствам сярод людзей не адбываюцца толькі дзякуючы прышчэпкам супраць гэтай невылечнай хваробы;

—успышкі інфекцыйных захворванняў ствараюць пастаянную сур’ёзную пагрозу.

За перыяд 1990-1996 г.г. у рэспубліцы было зарэгістравана 965 выпадкаў захворвання і 28 смерцяў ад дыфтэрыі. Самая буйная ўспышка поліяміэліту на фоне зніжэння вакцынацыі зарэгістравана ў Таджыкістане ў 2010 годзе. Было выяўлена 458 выпадкаў інфекцыі, з якіх 26 закончыліся лятальна;

— інфекцыйныя хваробы працягваюць за-біраць жыцці людзей, многіх пакідаюць інвалідамі.

Штогод каля 1,7 мільёна дзяцей у свеце паміраюць ад хвароб, якія можна папярэдзіць, зрабіўшы пры-шчэпку. Ад адзёру, які лічыцца адной з вядучых прычын дзіцячай смяротнасці ў свеце, толькі за адзін 2003 год памерла 4,5 тысячы маладых лю-дзей. Згодна з дадзенымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод робіць калекамі амаль 300 тысяч дзяцей краснуха;

— з дапамогай вакцынацыі хваробы можна перамагчы і ліквідаваць.

Воспа, ад якой штогод памірала 5 мільёнаў чалавек, была поўнасцю ліквідавана ў 1978 г., і цяпер пра гэтую хваробу амаль забыліся. У 2002 годзе Еўрапейскі рэгіён вызваліўся ад поліяміэліту. Захворванні краснухай у рэспубліцы за апошнія 10 гадоў знізіліся больш як у 20 разоў. Калі ў 1999 г. (да правядзення планавай імунізацыі) рэгістравалася да 40 тысяч яе выпадкаў, то ў 2010 г. — ніводнага);

— імунізацыя з’яўляецца эфектыўнай мерай з пункту гледжання затрат.

Па дадзеных эканамістаў, на 1 долар, затрачаны на вакцынацыю супраць краснухі, прыходзіцца 7,7 долара, якія расходуюцца на барацьбу з самім захворваннем. І гэта не адзіны падобны прыклад.

Максім Жуковіч, загадчык аддзела эпідэміялогіі РЦГіЭ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *