Вторник, 18 февраля 2020

Победитель нашего розыгрыша Галина Корогода: «Первый блин не комом»

190

Галіна Пятроўна Карагода, кіраўнік спраў Шарашэўскага сельвыканкама, выйграла фільтр для вады.


— Вось гэта сюрпрыз дык сюрпрыз! Я ж у снежні ўпершыню аформіла падпіску на “Раённыя будні”! Зрабіла гэта дзеля мужа, які па стане здароўя вымушаны знаходзіцца дома. Сама ж больш за чвэрць стагоддзя з вялікім задавальненнем чытаю “раёнку” на працы. У ёй можна прачытаць навіны пра жыццё нашага пасёлка, усяго раёна, ды і краіны ў цэлым. Як работніка сельвыканкама мяне цікавяць актуальныя кансультацыйныя матэрыялы спецыялістаў розных раённых службаў: яны дапамагаюць зарыентавацца ў патоку агульнай інфармацыі. Як жанчыне і гаспадыні вельмі падабаецца рубрыка “Рэцэпты на “біс”. Дзякуй чытачкам, якія дзеляцца сваімі праверанымі “шэдэўрамі”!
Дзякуй і паштальёну, які, уручаючы мне квіток аб падпісцы, нагадаў аб правядзенні розыгрышу. Дзякуй і старшыні нашай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Раісе Аляксандраўне Бульчук, даўняй падпісчыцы раённай газеты, якая разам са сваім квітком аднесла на пошту і мой канверт. Магчыма, з яе лёгкай рукі ўдача мне ўсміхнулася.
Хачу пажадаць “раёнцы” доўгіх гадоў жыцця! А жыхарам Шарашэўскага сельсавета — здароўя, шчасця, поспеху ва ўсіх справах і толькі пазітыўных навін.