Воскресенье, 27 мая 2018

Перед отпуском на море зайдите в аптеку!

3 279

Вы збіраецеся ў водпуск на мора? Тады гэты артыкул — для вас.

Каб адчуваць сябе ўдалечыні ад дома ўпэўненым і абароненым, абавязкова паклапаціцеся наконт аптэчкі, якую збярэце ў дарогу.

Напрыклад, могуць спатрэбіцца сродкі ад галавакружэння ў самалёце ці аўтамабілі. У якасці іх можна выкарыстоўваць валідол і таблеткі «Авія-мора» на расліннай сыравіне. «Авія-мора» рэкамендавана і дзецям (па адной-дзве таблеткі за 30 мінут да палёту ці паездкі).

Для нармалізацыі стрававання пры рэзкіх зменах клімату, рацыёну харчавання і вады дапамогуць фестал, мезім-фортэ, эспумізан, актываваны вугаль, дротавярын (но-шпа), маалокс, смекта, гастал, рэні (пры пякотцы), рэгідрон (пры ванітаванні).

Для лячэння парэзаў і дробных ранак, якіх не пазбегнуць у час актыўнага адпачынку, трэба мець з сабою ёд (ці раствор зялёнкі), фукарцын, перакіс вадароду, а таксама лейкапластыр бактэрыцыдны і па ўпакоўцы ваты і стэрыльнага бінту.

Не забудзьце, што нават пад спякотным сонцам магчымы прастудныя захворванні. Таму не лішне будзе прыхапіць парацэтамол (прымаць, калі тэмпература цела павысіцца за 37,5 градусаў), атызол (пры болі ў вобласці вуха) і каплі ці спрэй ад насмарку. Тэрмометр (не ртутны) незаменны для сем’яў з малымі дзецьмі.

Пры сонечных апёках і разнастайных алергічных скураных рэакцыях на сонцы дапамогуць пантэнол-спрэй (ім можна таксама апрацоўваць парэзы і ранкі), лоратадзін (кларыцін).

Пры купанні ў басейнах не перашкодзіць дэзінфіцыруючы сродак для вачэй сульфацыл натрыю (альбуцыд). Яго трэба закапваць у вочы па дзве кроплі, але толькі пры наяўнасці прыкмет запалення.

Ад галаўнога болю ўратуюць цытрамон, анальгін і спазмалгон.

Людзям сярэдняга і старэйшага ўзросту, а таксама тым, хто пакутуе хранічнымі захворваннямі, абавязкова трэба мець пры сабе нітрагліцэрын (у таблетках) і іншыя прэпараты штодзённага прыёму, назначаныя дагэтуль урачом, а таксама танометр для кантролю кравянога ціску.

Знаходзячыся ў краінах са спякотным кліматам, старайцеся ўжываць больш вадкасці, каб пазбегнуць абязводжвання арганізма. Днём не забывайце пра капялюш і сонцаахоўныя акуляры.

Юлія Васілевіч, правізар-рэцэптар цэнтральнай раённай аптэкі №7.

  • Капец

    Аллё, редакция? Какое море? Вы там не перегрелись, случаем? ))) Вы бы, лепш, пра адсуднасць наяунай валюты писали, а не пра усякую, как обычно, лухту. Сколько ж можно быть такими бесхребетными то?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    ахаха тут семью одеть уже не за что и до райцентра доехать нечем, а они про чёрные моря ))) вот только не пойму зачем люди вилы скупают? ггг

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Фильтр

    ага «Рубрика. Актуально». Совсем уж актуально.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • БОЦ

    Пиши так » ПЕРЕД ОТПУСКОМ НА МОРЕ ЗАЙДИ В БАНК ЗА «валютай»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    Всё правильно. Надо зайти в аптеку за валидолом, чтоб сердце не прихватило когда об очередном повышении цен узнаешь 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • olleska

    А по мне тот кто собирался на море тот и едет, и о валюте еще зимой позаботился еще до того как валюта пропала. Вряд ли кто собирался ехать на черные моря за зарплату март-май. Статья очень даже кстати.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *