Вторник, 22 сентября 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. «Лінейка» ў дзіцячым доме

555

Адразу пасля вайны, у 1945 годзе, у былой сядзібе Аўгустына Пацэвіча (у канцы вуліцы Савецкай, якая да вайны насіла імя знакамітага пружанскага ўрача) адкрыўся дзіцячы дом. «Пуцёўку ў жыццё» тут атрымлівалі дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, сіроты ваеннага часу.

У хатнім архіве жыхаркі Пружан Валянціны Арсеньеўны Дробат захавалася шмат фотаздымкаў з жыцця дзетдомаўцаў. На гэтым — агульная лінейка каля будынка. Дзяўчынка-піянерка аддае рапарт (са спіны цяжка зразумець, але верагодна, што гэта дырэктар установы Клаўдзія Шатон). Фота можна датаваць сярэдзінай 1950-х гадоў.
Будынак быў разабраны ў 1991 годзе. Цяпер на гэтым месцы — помнік «Спаленым вёскам».
Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА.

Больш здымкащ тут: https://ok.ru/group/43871022022852/album/52380533915844