Воскресенье, 27 сентября 2020

Рэцэпты на Біс: ягадны пірог

390

Рэцэпт ад дырэктара ДУА «Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў» Вольгі Краўчук.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста:
маргарын — 200 г,
яйкі — 2 шт.,
сода — 1 ч.л.,
смятана — 1 шклянка,
мука — 2 ст.;
начынка:
любыя ягады ці фрукты (ад замарожаных да варэння);
заліўка:
цукар — 1 шклянка,
смятана — 1 шклянка,
яйка — 1 шт.,
мука — 3 ст.л.
ПРЫГАТАВАННЕ
Маргарын растапіць, соду пагасіць воцатам і перамяшаць усе інгрэдыенты для цеста. Выліць цеста на змазаную алеем бляху. Зверху выкласці ягады ці фрукты і заліць перамяшанай з цукрам, яйкам і мукой смятанай.
Выпякаць пры сярэдняй тэмпературы да гатоўнасці.

Смачна есці!