Суббота, 26 сентября 2020

Победитель нашего розыгрыша Владимир Пстыга: «Читаю каждую страницу»

338

Знаёмцеся, наш пастаянны падпісчык Уладзімір Канстанцінавіч Пстыга. Ён стаў адным з пераможцаў розыгрышу прызоў, у якім выйграў цеплавентылятар.


Уладзімір Канстанцінавіч кажа, што любоў да газеты яму прывілі яшчэ бацькі, якія жылі ў Сухаўшчыне і з нецярпеннем чакалі, калі паштальён даставіць свежы нумар «раёнкі».
Шмат гадоў ён адпрацаваў вадзіцелем аўтобуса. Цяпер яны з жонкай на заслужаным адпачынку. Як прызнаецца сам чытач, яны нават спаборнічаюць, каму першаму дастанецца свежы нумар газеты. Асаблівых пераваг у мужа і жонкі няма: чытаюць абсалютна ўсе навіны. Толькі Уладзімір Канстанцінавіч пачынае знаёмства з нумарам з апошняй старонкі: шматгадовая звычка, якая распаўсюджваецца і на іншыя выданні.