Понедельник, 24 февраля 2020

«Районка» приглашает читателей на интеллектуальный турнир

277

Мы проста ўпэўнены, што нашы падпісчыкі разумныя, актыўныя, азартныя і сучасныя. На хвалі папулярнасці інтэлектуальных турніраў мы вырашылі зрабіць свой уласны. Так, так, менавіта для вас.


Першы «Раёнкін брэйн-рынг» адбудзецца 27 сакавіка ў гасціным двары «Праванс». У праграме: «Свая гульня», «Што? Дзе? Калі?», музычны тур, выдатны настрой.
Уваходным квітком паслужыць квіток аб падпісцы на «Раённыя будні» на наступны квартал ці месяц (чым больш іх у камандзе, тым вышэй шанец на поспех!). Дарэчы, падпісацца можна будзе і падчас турніру.
Збірайце каманды (для камфортнага размяшчэння з 6-8 чалавек) і сачыце за навінамі турніру ў групе https://vk.com/event190863517.