Среда, 1 апреля 2020

Фотофакт: ушастые совы облюбовали ель возле спортзала колледжа

386

Ажно 8 вушастых соў сядзелі на елцы каля спартыўнай залы аграрна-тэхнічнага каледжа.

Журналісты палічылі, што гэта — сенсацыя, але супрацоўнікі каледжа і навакольных магазінаў з нас толькі пасмяяліся, маўляў, совы тут жывуць ужо шмат гадоў і лічацца «сваімі».

Вялікую елку спачатку аблюбавала адна пара, а з кожным годам «жыхароў» на ёй становіцца ўсё больш.


Адметна, што вушастыя совы адносяцца да пералётных птушак, але адпраўляюцца ў далёкія палёты не заўсёды.

Магчыма, «вушасцікі» хутчэй за людзей зразумелі характар апошніх зім і не сталі марнаваць сілы.

Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).