Суббота, 22 февраля 2020

13 семей уже получили ключи от квартир в новом доме на улице Рокоссовского

910

Напярэдадні навагодніх святаў гарадскі жылы фонд папоўніўся новым аб’ектам: быў здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом па вул.Ракасоўскага.
Як расказвае галоўны інжынер ПМК-22 А.Р.Дронжак, 13 сем’яў ужо атрымалі ключы, а пасля выканання фінансавых абавязкаў іх атрымаюць і ўсе іншыя забудоўшчыкі.


Адным са шчаслівых атрымальнікаў ключоў ад новага жылля стала сям’я Карнадуд. Як расказвае Аляксандр, дагэтуль яны з жонкай і трыма сынамі Максімам, Кірылам і Косцікам жылі разам з бацькамі. Але хутка ўсё зменіцца. Пасля Калядаў сям’я атрымала доўгачаканыя ключы ад уласных квадратных метраў. Цяпер яны — шчаслівыя ўладальнікі двухпакаёвай кватэры, і ажыццяўленне іх мары стала магчымым, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы шматдзетных сем’яў.
— Усе пакоі маюць касметычную аддзелку, і нам застаецца толькі набыць мэблю, што мы зараз і робім,— расказвае Аляксандр.— Напэўна, напачатку вясны адзначым сапраўдныя ўваходзіны. Свой пакой будзе і ў хлапчукоў, чаго яны чакаюць з нецярпеннем.

На здымку: тата Аляксандр з сынамі Максімам і Кірылам.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).