Понедельник, 24 февраля 2020

К 80-летию района: люди-легенды

140

Асушэнне забалочаных зямель на Пружаншчыне пачалося ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. Цяпер меліяраваныя землі ў раёне займаюць больш за 50 тысяч гектараў. Зараз пачалі спрачацца: больш ад асушэння карысці або шкоды? Тым не менш, менавіта дзякуючы меліярацыі, у раёне былі створаны такія буйныя гаспадаркі, як ААТ «Жураўлінае» і ААТ «Айчына», пабудаваны аграгарадкі Клепачы і Кабылаўка, якія могуць служыць узорам населеных пунктаў такога тыпу.


Пра гісторыю асушэння балот у раёне дакладней за ўсіх можа расказаць Сцяпан Міхайлавіч Адамчук — экскаватаршчык, які завяршыў сваю працоўную біяграфію ў ДУВП «Пружанскае ПМС» ва ўзросце 83 гадоў. Прычым увесь час ён працаваў на экскаватары-драглайне «ЭО-4112».
Агульны стаж работы Сцяпана Міхайлавіча налічвае каля шасцідзесяці гадоў, а колькі за гэты час пракла-дзена каналаў, ён спецыяльна не падлічваў. «Глубанец», «Дзікі Нікар», «Дахлаўка», «Выдранка», «Вярхоўе ракі Ясельда» — асноўныя меліярацыйныя аб’екты, дзе давялося працаваць экскаватаршчыку.
— Праз багну экскаватары рухаліся па спецыяльных насцілах, а гаручае да іх насілі ў каністрах за паўкіламетра, — успамінае ветэран.
За добрасумленную працу Сцяпан Міхайлавіч узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Леніна, а таксама медалямі «За доблесную працу» і «Ветэран працы», шматлікімі граматамі.
У ліпені гэтага года Сцяпан Міхайлавіч Адамчук адзначыць 90-гадовы юбілей. Хочацца пажадаць яму моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!
Мікола АРХУЦІК.