Суббота, 4 апреля 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Малакавоз ля старой «малочкі»

425

Гэты здымак зроблены напачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. У 1954-м быў пабудаваны новы вытворчы цэх Пружанскага малаказавода на ўскраіне горада і прыёмка малака вялася ўжо там.

А на гэтым здымку малакавоз яшчэ прывёз малако з фермы да старых будыначкаў, што мясціліся за Беларускай сярэдняй школай №1 (прыкладна на месцы цяперашняй дысказалы Палаца культуры). У цэнтры ў белым спецадзенні Мікалай Васільевіч Супрунчук. Тады ён толькі пачынаў працаваць на «малочцы». У далейшым «дарос» да  старшага майстра. На жаль,   рана пайшоў з жыцця: яго не стала  ў 1988 годзе.

Ірына СЯДОВА.

Фота з сямейнага архіва Л.М.Мязгі.