Четверг, 9 апреля 2020

Не желаете завести грызуна? Рассказываем, кому какой подойдет

281

2020 год па кітайскім календары лічыцца годам Металічнага Пацука. Вось мы і вырашылі бліжэй пазнаёміцца з гэтай жывёлай, а дапамагчы ў гэтым папрасілі гаспадара заамагазіна “Катапёс” Аляксандра Лазурэнку.


— Аляксандр, у Вас вялікі вопыт работы з рознымі жывёламі і іх гаспадарамі. На Ваш погляд, якім людзям у якасці хатняга гадаванца падыдуць грызуны?
— Любую жывёлу можна трымаць толькі адказным людзям. Сапраўды, гаспадар пацука можа дазволіць сабе быць крышачку больш лянівым, чым гаспадар сабакі. Але гэта не значыць, што догляд грызуна можна звесці да кармлення і ўборкі клеткі. Калі з пацукамі ці мышкамі не гутарыць, не кантактаваць, яны вельмі хутка здзічэюць і не будуць адрознівацца ад тых, што жывуць у хляве (часта пакупнікі кажуць: маўляў, навошта купляць, калі можна злавіць). А селекцыянеры патрацілі не адзін год, каб вывесці менавіта такія пароды, якім будзе ўтульна побач з чалавекам.


Перш чым браць любую жывёлу, пачытайце пра яе неабходную інфармацыю, каб ні для яе, ні для вас не было непрыемнага сюрпрызу. Калі коратка: пацукі вельмі разумныя істоты, хамякі – лянівыя, шыншылы – доўгажыхары сярод грызуноў. У пары ўсім жывёлам весялей, але калі жывёла адна, то яна хутчэй сацыялізуецца і цягнецца да чалавека. Трэба быць асцярожнымі, калі ў вас ёсць іншыя жывёлы: тыя ж пацукі — небяспечныя суседзі для хамякоў і папугаяў, тым больш, што яны схільныя да ўцёкаў.


Трэба памятаць, што дэкаратыўныя пацукі менш агрэсіўныя за іх дзікіх суродзічаў, але, тым не менш, усе гульні малых дзяцей з імі павінны праходзіць пад наглядам дарослых.


— А якія грызуны найбольш падабаюцца пружанцам?
— Я стараюся, каб заўсёды ў продажы былі сірыйскія, джунгарскія і ангорскія хамякі – яны лідары продажаў. Магчыма, таму, што найменш патрабавальныя ў доглядзе і даўно нам знаёмы.

Да года Пацука я вырашыў зрабіць заяўкі на набыццё дэкаратыўных пацукоў, пацукоў Дамба, чылійскіх вавёрак дэгу і марскіх свінак. Кожная з гэтых жывёлін па-свойму прыгожая і незвычайная. Калі ў вас няма магчымасці пазнаёміцца з іх апісаннем, напрыклад, у інтэрнэце, то адразу прыходзьце ў магазін, я з радасцю вас пракансультую.

Дарэчы, у магазіне ёсць усё неабходнае, каб задаволіць патрэбы вашага гадаванца.
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).