Суббота, 20 января 2018

Гимназия ждет новых учеников

2 189

Летнія канікулы – час бесклапотнага адпачынку для дзяцей. Але з такім меркаваннем, хутчэй за ўсё, паспрачаюцца выпускнікі 9 і 11 класаў. А яшчэ – чацвёртакласнікі, якія збіраюцца паступаць у гімназію. З гэтай нагоды ў малодшых школьнікаў, а яшчэ больш у іх бацькоў, назбіралася шмат пытанняў. На іх мы і папрасілі адказаць дырэктара ДУА ”Гімназія г.Пружаны” Л.Г.Казарэз.

— Але найперш, Ларыса Георгіеўна, раскажыце, калі ласка, чым адрозніваецца гімназія, якую Вы ўзначальваеце, ад сярэдняй агульнаадукацыйнай школы і чаму дзеці імкнуцца паступіць на вучобу менавіта да сюды?

— Спачатку варта адзначыць, што ў нас няма слабых вучняў. У сваёй педагагічнай дзейнасці настаўнікі арыентуюцца на моцных школьнікаў, таму і ўзровень падрыхтоўкі дзяцей у гімназіі іншы ў параўнанні з сярэднеадукацыйнай школай. Гэтаму спрыяюць і невялікія па колькасці вучняў класы. На высокім узроўні арганізаваны вучэбны працэс. Замежныя мовы, напрыклад, нашы дзеці вывучаюць з першага класа. А з  пятага па адзінаццаты клас іх вывучэннем займаюцца па пяць гадзін на тыдні. Дарэчы, гімназія прапануе таксама платныя заняткі і мноства факультатываў, у тым ліку і міжшкольныя факультатывы, якія наведваюць дзеці не толькі з гарадскіх, але і з сельскіх школ. І з задавальненнем адзначу: адчуваюць яны сябе ў нас камфортна! Асноўная заслуга ў гэтым, вядома, нашых педагогаў – граматных і высокаінтэлектуальных спецыялістаў.

— Лічыцца, што ў гімназіі мэтанакіравана займаюцца падрыхтоўкай вучняў да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы…

— Гімназічная адукацыя сёння запатрабавана яшчэ больш, чым некалькі гадоў таму. І ў першую чаргу гэта звязана з прэзідэнцкім Дэкрэтам №15, згодна з якім у агульнаадукацыйных установах адменены профілі, а кірункі засталіся толькі ў гімназіях і ліцэях. Гэта і дае тую неабходную падрыхтоўку да паступлення ў ВНУ. З дзясятага класа ў нас, напрыклад, існуюць філалагічны, грамадазнаўчы, хіміка-біялагічны і фізіка-матэматычны  кірункі.

— І як паспяхова апраўдваюць гімназісты атрыманыя веды?

— На алімпіядах у 2009 – 2010 вучэбным годзе нашы вучні занялі 48 прызавых месцаў, з якіх сем – першыя. Пяцёра вучняў сталі прызёрамі абласной алімпіяды. Дзве гімназісткі прадстаўлялі вобласць на рэспубліцы. У гэтым навучальным годзе на раённых алімпіядах мы заваявалі 11 першых месцаў. Дзевяць гімназістаў  удзельнічалі ў абласных алімпіядах па розных прадметах. Паспяхова нашы вучні выступаюць і на навукова-практычных канферэнцыях. Работы гімназістаў пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў пастаянна займаюць прызавыя месцы ў раёне, штогод адзначаюцца дыпломамі на абласных і рэспубліканскіх канферэнцыях. Ну, і як сведчанне грунтоўных ведаў, — паступленне нашых вучняў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Штогод каля 90% выпускнікоў гімназіі становяцца студэнтамі ВНУ.

— Ларыса Георгіеўна, а калі ў школьніка з’явіцца жаданне быць гімназістам, напрыклад, з шостага класа?

— Патрэбна будзе паступаць і здаваць экзамены. І не важна, у які клас жадае пайсці вучань, і нават, калі ён будзе адзін, іспыты ўсё роўна будуць праведзены па экзаменацыйных заданнях з упраўлення адукацыі.

— Ці будуць сёлета якія змяненні пры паступленні ў гімназію чацвёртакласнікаў? Магчыма, будуць вызвалены ад уступных экзаменаў пераможцы раённых алімпіяд?

— Паступаць у пятыя класы гімназіі могуць усе жадаючыя на агульных падставах, не залежна ад атрыманых да гэтуль перамог. Мы будзем набіраць 40 чалавек па выніках уступных экзаменаў і гадавых адзнак па прадметах, па якіх будуць здавацца экзамены. А гэта – дыктоўка па беларускай мове (4 чэрвеня), кантрольная па матэматыцы (6 чэрвеня) і дыктоўка па рускай мове (8 чэрвеня). Прахадны бал будзе залежаць ад колькасці дзяцей, якія прыйдуць на экзамены. І я ўпэўнена, ні самі дзеці, ні бацькі аб гэтым не пашкадуюць. Акрамя грунтоўных ведаў, якія дае гімназія, у нашай навучальнай установе належным чынам арганізавана пазаўрочная дзейнасць. Акрамя факультатыўных заняткаў, працуе шмат гурткоў і клубаў па інтарэсах, паспяхова дзейнічае гімназічнае самакіраванне, дзеці з’яўляюцца членамі дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Усё гэта дазваляе сфарміраваць і развіць інтэлектуальны і духоўны патэнцыял нашых вучняў, выхаваць іх дастойнымі грамадзянамі краіны.

Інтэрв’ю ўзяла Галіна Каляда.

4 комментариев

  • Капец

    Тяжка з колькасцю вучняу стала, каб у настауникау была добрая часовая наработка, что такие материалы стали публиковать, или я просто так думаю?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • L.

    Мне кажется, просто гимназия не оправдывает своего высокого названия, вот и не много желающих там учиться.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • antek

    Отучился там 10 лет и жалею! база школы никакая, денег нету.
    вместо реальной учёбы сплошные конкурсы и шоу.
    единственное кому хотелось бы сказать спасибо так только учителям ин-яз. там ин- яз на высоте.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец

    Неужели математику там сейчас плохо преподают? Не верю!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *