Суббота, 18 января 2020

На кольце столкнулись два PEUGEOT

2 812

ДТЗ адбылося сёння ў горадзе каля кальцавой развязкі. Жыхар Пружан, 1967 года нараджэння, рухаўся па вуліцы Шырмы на аўтамабілі Пежо-407 і не саступіў дарогу вадзіцелю Пежо-806, які рухаўся з вуліцы Пушкіна на вуліцу Макаранкі.

У выніку сутыкнення аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, людзі не пацярпелі. У вадзіцеля Пежо-407 выяўлена 2,3 праміле.

Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар. Фота Сяргея Талашкевіча.