Четверг, 13 августа 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Снежная зіма сто гадоў таму

593

Якія зімы былі ў Пружанах у мінулым стагоддзі? Не заўсёды, напэўна, такімі снежнымі і марознымі, як з настальгіяй узгадваюць старажылы. Але гэтае фота больш чым стагадовай даўнасці радуе вока, што засумавала па зімовым пейзажы.


1916 год. Перыяд акупацыі заходніх абласцей Расійскай імперыі кайзераўскімі войскамі. Фота з нямецкага альбома. Дзве жанчыны «зачапіліся языкамі» перад веснічкамі. Якая гэта вуліца? Немагчыма вызначыць, няма ніякіх арыенціраў. Напэўна, не Хватка: на ёй больш шчыльна стаялі дамы. Галендры? Патапаўка? Подпіс на здымку гучыць як «Пружана на Мухаўцы». Але хутчэй за ўсё гэта азначае само месцазнаходжанне нашага горада, а не вуліцу па-над рэчкай. Шчыра кажучы, і зараз падобным чынам выглядае мноства старых вясковых хатак. Адрозненне — вострыя «пікі», што тырчаць наверсе. З дапамогай іх мацавалася саламянае пакрыццё даху.
Ірына СЯДОВА.