Пятница, 18 сентября 2020

В Пружанах соревновались маленькие таэквондисты

619

19 снежня адбылося адкрытае першынства Пружанскага раёна па таэквандо «Белавежская пушча». Удзел у спаборніцтвах прынялі тры каманды: Брэсцкай СДЮСШАР прафсаюзаў па відах барацьбы, спартыўнага клуба «Хваран» (г. Брэст) і пружанскага аддзялення.


Судзейства спаборніцтваў прайшло па сістэме dae-do (з выкарыстаннем электроных жылетаў і шкарпэтак). Пружанскія юныя таэквандысты (2008-2009 і 2010-2011 гадоў нараджэння) навязалі барацьбу супернікам з абласнога цэнтра.

У выніку Уладзіслаў Белаглаўка, Канстанцін Гурэцкі, Ілья Гацура і Якаў Талстуха перамаглі ў сваіх вагавах катэгорыях. Крышачку не хапіла майстэрства Ільи Чайкоўскаму і Алегу Ганчару — у хлопчыкаў срэбра.


Трэніруе пружанскіх спартсменаў Віталь Мадзяліца.
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).