Суббота, 26 мая 2018

Опасная мелочь, или куда выбрасывать старые батарейки?

2 688

Людзі не задумваюцца аб тым, што потым адбываецца са смеццем, якое яны выкінулі. Я маю на ўвазе пальчыкавыя батарэйкі. Пакуль яны працуюць, не ўяўляюць ніякай небяспекі. А калі аказваюцца ў вядры для смецця?

Леанід Патапчук, г.Пружаны.

Адказвае вядучы спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В.М.Дрозд:

— На батарэйцы ёсць знак, заклікаючы не выкідваць яе ў бытавое смецце. Эколагі раяць збіраць такія старыя элементы сілкавання ў якую-небудзь ёмістасць (напрыклад, пластыкавую бутэльку) і захоўваць у недаступным месцы. З батарэйкамі, якія валяюцца дзе папала, могуць здарыцца разнастайныя непрыемнасці. Напрыклад, яны могуць нават узарвацца пры траплянні ў агонь. І не толькі. Падобнае можа здарыцца, калі вы вырашыце падзарадзіць батарэйкі, якія для гэтага не прызначаны.

Унутранасць батарэйкі — гэта сумесь цяжкіх металаў: свінцу, нікелю, кадмію, ртуці і іншых. Ад пападання іх у навакольнае асяроддзе пакутуюць падземныя воды, паветра, зямля. Спецыялісты сцвярджаюць, што адна пальчыкавая батарэйка забруджвае квадратны метр глебы і прыкладна 400 літраў вады. Акрамя таго, цяжкія металы могуць канцэнтравацца ў жывых арганізмах, у тым ліку ў арганізме чалавека.

У Еўропе ўжо не першы год праводзяць утылізацыю батарэек, ёсць прадпрыемствы, якія займаюцца іх перапрацоўкай. У Швецыі, напрыклад, батарэйкі «ўкатваюць» у бетон.

Збіраць зношаныя батарэйкі — справа карпатлівая і працяглая. Напрыклад, у Варшаве ў 400 арганізаваных у магазінах кропках іх за паўгода сабралі 7 тон. Як бачым, колькасць такіх адходаў невялікая. І менавіта ад гэтых аб’ёмаў будзе залежаць канчатковае рашэнне палякаў: ствараць прадпрыемства па перапрацоўцы «пальчыкаў», вывозіць іх на перапрацоўку за мяжу ці бяспечна захоўваць на спецыяльна абсталяваных палігонах.

Збор батарэек арганізаваны і ў нашай рэспубліцы. Актыўна ўключыліся ў яго эколагі. У Пружанскім раёне з гэтай мэтай устаноўлены тры 120-літровыя кантэйнеры з адпаведнымі плакатамі з выявай батарэйкі: на першым паверсе цэнтральнага ўнівермага г.Пружаны,  ва ўнівермагу г.п.Шарашова і ў магазіне «Тэхніка» г.п.Ружаны.

Калі ў вас заваляліся «пальчыкі», ні ў якім разе не выкідвайце іх у бытавое смецце. Для гэтага існуе спецыяльны кантэйнер.

Карысныя парады:

* каб не выкідваць шматлікія батарэйкі, купляйце акумулятары, якія падзараджваюцца;

* выбірайце батарэйкі, на якіх указана «без ртуці», «без кадмію»;

* захоўвайце батарэйкі ўдалечыні ад агню і доступу дзяцей.

3 комментариев

  • Ы

    А лампочки энергосберегающие куда девать?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    О чем можно говорить в нашей дикой стране ? Вот с чего нужно начинать, с мелочей. Засоряем окружающую среду и строим дворцы…………..пир во время чумы.Вопрос на засыпку : А вы в инфекционном не лечились или в неврологии????Как вам наша медицина и забота о человеке?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *