Суббота, 11 июля 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Рамеснікі з вуліцы Шарашэўскай

462

Гэты фотаздымак, што знайшла ва ўласных калекцыях, можа служыць ілюстрацыяй жыцця пружанскіх мяшчан-рамеснікаў да 1939 года.


Антон Нічыпаровіч, як і многія жыхары тагачаснай вуліцы Тармасава (яна на той час называлася Шарашоўскай), а таксама Хваткі і Горкі, займаўся ганчарствам. Ён старанна выцягвае на крузе збанок. Дапамагае яму нявестка Кацярына: каменьчыкам шкрабае па вырабах перад тым, як іх паставяць абпальваць у печ. «Палоскі» і «елачкі» пасля абпалу нададуць чорным збанкам эфект глянцу. Сын Фёдар займаецца шавецкай справай.
Ірына СЯДОВА.