Суббота, 20 апреля 2024

Рэцэпты на Біс: катлеты «Папараць-кветка»

829

Рэцэпт ад Наталлі ПАРЭМСКАЙ.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
філе курынае — 500 г,
сыр — 100 г,
масла сметанковае — 50 г,
батон — 300 г,
яйка — 1 шт.,
соль, перац,
алей для смажання.

ПРЫГАТАВАННЕ
Папярэдне рыхтуем сухарыкі: батон трэба нарэзаць на кубікі, выкласці на бляху, паставіць у разагрэтую духоўку і падсушыць да гатоўнасці.
Філе перакруціць на мясарубцы, дадаць яйка, соль, перац і добра перамяшаць. Сыр і масла нацерці на тарцы і змяшаць. З фаршу зляпіць блін памерам з далонь. У сярэдзіну пакласці начынку з сыру і масла, сфарміраваць авальную катлету.
Катлету абкачаць у сухарыках, крышачку іх прыціснуць. Абсмажыць катлеты з усіх бакоў да румянай скарынкі, пасля выкласці ў форму для запякання і паставіць у разагрэтую духавую шафу на 20-25 мінут.
Смачна есці!