Воскресенье, 27 сентября 2020

В Пружанах подвели итоги третьего трудового семестра студотрядов

636

Каля двухсот чалавек сабралася на мінулым тыдні ў Палацы культуры, каб разам падвесці вынікі трэцяга працоўнага семестра.
Падводзячы вынікі сёлетняга працоўнага лета, нельга было не згадаць, як пачынаўся студатрадаўскі рух. Яму больш за паўстагоддзя: у далёкім 1963 го-дзе першыя беларускія студатрады выехалі ў Казахстан асвойваць цаліну. Удзел прыняло каля 2500 беларускіх студэнтаў з 16 ВНУ краіны. Моладзь, аб’яднаная адной ідэяй і марай, зрабіла першыя крокі свайго працоўнага шляху. І па сённяшні дзень студатрады атаясамліваюцца з моцным механізмам, рухавіком, які вядзе да набыцця прафесійнага вопыту і станаўлення асобы.
Паслядоўнікі гэтага стваральнага руху ёсць і сярод сучаснага маладога пакалення. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаш выказаў удзельнікам раённага злёту словы ўдзячнасці за тую актыўнасць, якую яны паказалі ў трэцім працоўным семестры. Як зазначыў Канстанцін Іванавіч, у параўнанні з папярэднімі гадамі, сёлета гэтая актыўнасць аказалася высокай як ніколі.


У гэтым годзе раённы штаб райкама БРСМ забяспечыў працай больш за 200 чалавек. Байцы спраўляліся з рознымі задачамі, якія перад імі ставіліся: сельскагаспадарчымі, педагагічнымі, сэрвіснымі, экалагічнымі. Усяго на працягу лета функцыянавала 18 студатрадаў. Яны былі ўтвораны з юнакоў і дзяўчат мясцовых устаноў адукацыі: навучэнцаў каледжа, вучняў гарадскіх школ №3 і №5, гімназіі, Кляпацкай, Ружанскай, Варанілавіцкай, Шаняўской, Слабадской, Шарашоўскай і Ліноўскай школ, а таксама студэнтаў-педагогаў, якія шчыравалі на базе ДАЛ «Дубок».
Асобна словы падзякі прагучалі ў адрас прымаючых арганізацый, якія далі фронт работ для студэнцкіх брыгад. Усіх складана было пералічыць, але тых, хто актыўна падтрымлівае студ-атрадаўскі рух, назвалі: ААТ «Жураўлінае», аддзел па адукацыі райвыканкама, РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі».

Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» А.М.Бабігорац падкрэсліў, што ўдзел у студатрадаўскім руху для маладых людзей стаў не проста першым працоўным вопытам, але і школай, у якой яны даведаліся пра кошт грошай. Тым не менш, на раённым узроўні вырашылі нікога не вылучаць: памятныя падарункі ад райкама ГА «БРСМ» падрыхтавалі ўсім удзельнікам працоўнага дэсанта. Тыя ўдзельнікі студатрадаўскага руху, якія сёлета сталі студэнтамі, таксама атрымаюць свае сувеніры. Падзякі атрымалі і ўстановы адукацыі, на базе якіх аб’ядноўвалі працоўныя брыгады.
Тое, што пружанская моладзь папрацавала ўдарна, не засталося без увагі. Падчас абласнога мерапрыемства студатрад Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа атрымаў дыплом у намінацыі «Лепшы штаб працоўных спраў сярод ССНУ Брэсцкай вобласці».
Святочны настрой мерапрыемству задалі самадзейныя артысты: узорны ансамбль танца «Круцёлачкі», салісты Ангеліна Шумская, Ганна Гараніна, Ілона Гарбаценка, Валерыя Пудоўкіна і Валянціна Іванцова.
Марына Вакульская. Фота аўтара.