Суббота, 18 января 2020

Очередные случаи списания денег с банковских карт. Дело рук виртуальных мошенников и … дочери потерпевших

581

Як паведамляе в.а.намесніка начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень следчымі было ўзбуджана сем крымінальных спраў.

+Напэўна, спачатку жыхарка горада палічыла, што таксама стала ахвярай «віртуальных махляроў», калі заўважыла знікненне з карт-рахунка грамадзянскага мужа 189 рублёў. Але праваахоўнікі хутка ўстанавілі, што грошы прысвоіла… яе дачка, якая ўжо была судзімая за крадзеж. Менавіта яна і абвінавачваецца ў тым, што ўкрала картку і зняла пазначаную суму. Па факце ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да пяці гадоў пазбаўлення волі).

На мінулым тыдні ў райаддзел міліцыі звярнулася двое пацярпелых ад махлярскіх дзеянняў
з банкаўскай карткай. У жыхаркі г.п.Шарашэва з карт-рахунка знікла 53 рублі. А да жыхара в.Белы Лясок патэлефанавалі «супрацоўнікі» банка, якім ён паведаміў свае рэквізіты, і праз кароткі час з карт-рахунка знікла амаль 1900 рублёў.