Воскресенье, 27 сентября 2020

20 декабря стартует конкурс на лучшее новогоднее оформление зданий

421

З 20 па 27 снежня 2019 года ў нашым горадзе і раёне будзе праводзіцца штогадовы раённы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылягаючых да іх тэрыторый.

Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе запрашаюцца прадпрыемствы, арганізацыі, установы, індывідуальныя прадпрымальнікі і ўладальнікі прыватных жылых дамоў. Да 20 снежня бягучага года ўсе, хто пажадае прыняць удзел у конкурсе, павінны выканаць афармленне сваіх будынкаў і тэрыторый і падаць адпаведную заўку на ўдзел. Заяўкі падаюцца ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Разгляд пададзеных заявак і агляд навагодняга ўбрання будынкаў будзе праводзіцца з 20 па 27 снежня.
Пры разглядзе конкурсных аб’ектаў увага будзе звяртацца на дызайн афармлення аб’ектаў і прылеглых тэрыторый, а таксама якасць выкананых работ, унікальнасць ідэі святочнага і светлавога афармлення, выкарыстанне нестандартных тэхнічных рашэнняў.
Вызначэнне пераможцаў будзе праводзіцца па намінацыях:
—сярод прамысловых, будаўнічых, транспартных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў лясной і жыллёва-камунальнай гаспадарак, банкаўскіх арганізацый;
—сярод гандлёвых аб’ектаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
—сярод устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, спорту і турызму;
—сярод грамадзян, якія з’яўляюцца ўласнікамі аднакватэрных жылых дамоў, кватэр.
Вынікі агляду-конкурсу будуць падведзены да 30 снежня 2019 года.
Галіна Каляда.