Суббота, 25 января 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Мандаліны, гітары, балалайкі…

233

Мінск, 28 кастрычніка 1951 года. Рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці.

На сцэне — струнны аркестр Пружанскага Дома культуры. Мандаліны, гітары, балалайкі. Зараз больш на слыху домра, а на тыя часы чамусьці была папулярнай менавіта італьянская мандаліна. Нават дома ў нас быў такі інструмент. І хаця прафесійна музыцы не вучыўся ніхто са старэйшых сваякоў, дзядуля і дзядзькі ўмелі граць, цёткі прыгожа спявалі. Я ўжо гэтага не заспела, але расказвалі, што наладжваліся сапраўдныя сямейныя канцэрты.
Тое, што самадзейных аматараў музыкі ў Пружанах было нямала, бачна і па аматарскім фотаздымку. На жаль, ён не вельмі добрай якасці і цяжка разгледзець твары, але, магчыма, нехта пазнае тут сваіх родных.
Ірына СЯДОВА.