Суббота, 6 июня 2020

В Пружанах прошел традиционный турнир по мини-футболу памяти Ивана Козореза

649

Традыцыйны міжраённы чэмпіянат па міні-футболе памяці былога намесніка старшыні райвыканкама І.С.Казарэза прайшоў у Пружанах у мінулыя выхадныя. Базу для правядзення сустрэч даў аграрна-тэхнічны каледж, у спартыўнай зале якога адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства.


Падчас адкрыцця намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч выказаў падзяку спартсменам за ўдзел у памятных сустрэчах і пажадаў перамог. Трэба сказаць, што каманды-удзельніцы спаборніцтваў з Брэста, Івацэвіч, Пружан і г.п.Ружаны штогод сустракаюцца прыкладна ў тым жа складзе і добра знаёмыя адна з адной. Але гэта не адмяніла азарту, які панаваў у зале. Каманды змагаліся за званне мацнейшых па кругавой сістэме, кожная правяла восем сустрэч. Больш удала выступілі футбалісты з Брэста, якія не прайгралі ніводнага матча і толькі адну гульню звялі на нічыёй. Менавіта гэтай зборнай суддзі аддалі першае месца чэмпіянату. Пружанскія футбалісты па колькасці набраных ачкоў саступілі сваім сапернікам з Івацэвіч і занялі трэцяе месца. Чацвёртае месца было прысуджана ружанскай зборнай.


Таксама па выніках чэмпіянату вызначылі лепшых гульцоў на полі, у спіс якіх за выдатныя вынікі падчас сустрэч быў уключаны пружанец Сяргей Зайко, лепшымі варатаром і бамбардзірам былі прызнаны прадстаўнікі брэсцкай і івацэвіцкай каманд адпаведна.
Прызы пераможцам і лепшым гульцам уручылі галоўны суддзя Андрэй Муха і ўнук І.С.Казарэза — Руслан, якія адзначылі лідараў каманднымі кубкамі і асабістымі статуэткамі. А футбалісты з Брэста за першае месца ў чэмпіянаце ў дадатак атрымалі яшчэ і торт ад сям’і Казарэз.
Алег Сідарэнка, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).