Среда, 23 сентября 2020

«Арсенал» выявил настоящий арсенал

802

Падчас правядзення комплексу спецыяльных мерапрыемстваў «Арсенал» было ўзбужана дзве крымінальныя справы.
Як паведамляе старшы інспектар па дазваляльнай рабоце райаддзела міліцыі А.В.Трафімовіч, адна з іх — у дачыненні да жыхара в.Кавалі, які абвінавачваецца ў незаконным паляванні. Грамадзянін з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы застрэліў казулю.

Другая справа была ўзбуджана ў дачыненні да жыхара в.Ласасін, у якога супрацоўнікі міліцыі знайшлі сапраўдны арсенал: мужчына захоўваў дома пісталет «ТТ» 1930 года, вінтоўку Мосіна 1891 года, самаробны абрэз, незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу, пяць патронаў да пісталета і два — да аўтамата. А яшчэ арбалет, мадэль якога таксама патрабуе наяўнасці спецыяльнага дазволу. Абвінавачваемаму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Таксама падчас правядзення «Арсенала» грамадзянамі было добраахвотна здадзена пяць незарэгістраваных паляўнічых стрэльб, што пазбавіла іх уладальнікаў ад усялякай адказнасці.
Алег Сідарэнка.