Суббота, 26 мая 2018

Ко вниманию охотников и рыболовов

1 661
Да ўвагі аматараў рыбнай лоўлі і паляўнічых!
Сёлета дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь створана новае структурнае падраздзяленне: Брэсцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету. За ёю замацавана шэсць раёнаў вобласці: Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Маларыцкі і Пружанскі. Інспекцыя размяшчаецца па адрасе: г.Брэст, вул.Будзённага, 26, сумесна з Брэсцкай абласной інспекцыяй. Асноўнай яе функцыяй з’яўляецца кантроль за аховай жывёльнага і расліннага свету, а таксама за арганізацыяй аховы сажалкавай рыбы, якая вырошчваецца на дзяржаўных прадпрыемствах.
Для грамадзян устаноўлены наступныя дні прыёму: кожны першы панядзелак месяца з 8.00 да 20.00 гадзін і кожную суботу месяца з 10.00 да 12.00 прыём вядзе начальнік інспекцыі Вячаслаў Міхайлавіч Гурка; кожны другі панядзелак месяца з 8.00 да 20.00 гадзін — намеснік начальніка Дзмітрый Дзмітрыевіч Мурын.
Паведаміць пра парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства ў Брэсцкую міжраённую інспекцыю можна па тэлефоне «гарачай лініі» (8-0162) 23-96-90 ці на нумар (8-0162) 21-14-58.
Нагадваем, што тэлефон «гарачай лініі» дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у Мінску (8-017) 200-97-17.
Дзмітрый МУРЫН, намеснік начальніка Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *