Среда, 11 декабря 2019

Рэцэпты на Біс: салата курачка тэрыякі

488

Рэцэпт ад мамы трох сыночкаў Маргарыты МАКСІМОВІЧ.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курынае фiле — 400 г,
мёд — 1 ст.л.,
соевы соус — 50 мл,
часнок — 2 зубкi,
таматная паста — 1 ст.л.,
салатны мiкс (можна ўзяць пакет гатовай сумесі, 80-100 г),
сыр (пажадана мацарэла),
свежы агурок,
кунжут, аліўкавы алей.

ПРЫГАТАВАННЕ
Фiле нарэзаць невялiчкiмi кубiкамi,. Абсмажыць з дробна пасечаным часнаком на алiўкавым алеі 5-10 мінут.
Змяшаць мёд, палову соевага соусу, таматную пасту, выліць сумесь у патэльню з курачкай i патушыць яшчэ 5 мінут.
Ахаладзіць мяса, змяшаць з салатным мiксам, цёртым сырам, парэзаным агурком, па жаданні можна дадаць насенне кунжуту.
Заправіць атрыманую страву соевым соусам.
Смачна есці!