Среда, 11 декабря 2019

Белая Русь, БРСМ и Союз женщин объединились и провели субботник

312

Члены грамадскіх аб’яднанняў завяршылі адзін з лістападаўскіх працоўных тыдняў карыснай справай: узброіўшыся граблямі, яны правялі суботнік у гарадскім парку.


Актывісты раённых арганізацый ГА «Белая Русь» (дарэчы, члены гэтага аб’яднання аказаліся самымі ініцыятыўнымі — іх сабралася каля паўсотні чалавек), «БРСМ», «Беларускі саюз жанчын» выйшлі на ўборку апалага лісця.

Супрацоўнікі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» таксама не засталіся ўбаку.


«Галоўнай славутасцю нашага парку з’яўляецца палацык — аб’ект гістарычнай спадчыны, дзе знаходзіцца музей. Менавіта ён прыцягвае ўвагу да гарадскога парку, тут часта бываюць экскурсійныя групы не толькі беларускіх, але і замежных турыстаў. А за мяжой любяць адпачываць не сярод пажоўклага лісця, а на зялёнай траўцы», — так растлумачыла старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан выбар аб’екта для «працоўнага дэсанта».
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).